Калі да пары, а калі — наадварот

Любы памінальны стол (траціны, дзевяціны, саракавіны, угодкі) пачынаецца з таго, што па кругу (толькі па сонцы, у накірунку ад чырвонага кута, ад старэйшага сярод прысутных чалавека, і да парога, дзе сядзяць маладзейшыя) пускаюцца тры спецыяльныя стравы (канон, куцця, сыта, боршч, просвірка — у розных рэгіёнах існуюць свае камбінацыі страў). Прычым місы пускаюць дзве, каб не перадаваць праз стол. Кожны з прысутных абавязаны тройчы пакаштаваць кожнай стравы.

Залатое правіла народнай культуры прадпісвала: за памінальным сталом дазвалялася выпіць толькі тры чаркі. У старажытныя часы пад парогам хавалі (закопвалі) розныя ахвяраванні дамавіку. Узгадаем, што мы робім, каб патрапіць у чужую хату або ў хату нашых знаёмых: абавязкова “запытаем дазволу” ў гаспадароў хаты (дамавіка, продкаў, жывых) — тройчы пастукаем ў дзверы. Калі падчас пахавання труну з нябожчыкам апусцілі ў магілу, усе прысутныя (за выключэннем самых блізкіх) кідаюць на труну па тры жменькі зямлі. Радня першага і другога калена сваяцтва кідае толькі грошы (каб “выкупіць” магілу і “аплаціць пераправу” на “той” свет). Удакладнім паводзіны сваякоў падчас пахавання: а) памёр бацька: жонка, дзеці, яго родныя і стрыечныя браты і сёстры, яго бацька і маці кідаюць толькі грошы (медныя манеты); усе астатнія кідаюць толькі па тры жменькі зямлі; б) памерла бабуля: унукі, праўнукі павінны кідаць у магілу тры жменькі пяску; в) памерла цешча (цесць): зяць кідае толькі зямлю, гэтаксама як і нявестка, у магілу свайго свёкра (свекрыві); г) калі памірае жонка, то муж кідае ў магілу толькі грошы, гэтаксама робіць і жонка, калі памёр муж. Да замужжа нашы бабулі часцей за ўсё запляталі валасы ў адну касу, але ў зборную суботу, перад самым вяселлем, сяброўкі распляталі дзявочую касу і перапляталі валасы нявесты ў дзве касы, што сімвалізавала прынцыповыя змены ў яе сацыяльным статусе: яна выходзіла замуж, пачынала жыць у пары. Такім чынам, калі гаворка ідзе пра жывых — пераважае сімволіка парнасці, калі ж ушаноўваюцца памерлыя — мы пастаянна сутыкаемся з няпарнасцю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter