Калі да пары, а калі — наадварот

Неабходна адзначыць, што ў календары еўрапейскіх народаў, пачынаючы з часоў Старажытнага Рыма, замацаваліся назвы месяцаў, якія мелі парадкавую нумарацыю. Гэта традыцыя была запазычана і нашымі суседзямі расіянамі. Да сённяшняга часу іх месяцы другой паловы года маюць назвы-лічэбнікі: сентябрь (ад лац. sерtеmbeг) — сёмы месяц, октябрь (ад лац. осtobег) — восьмы месяц і г.д. У народным календары беларусаў захавалася яго старажытная аснова, якая адлюстравала цесную ўзаемасувязь стану зямлі і прыроды з космасам. Напрыклад, люты, сакавік, ліпень, жнівень, лістапад, снежань. Як бачым, у назвах месяцаў адлюстравана ўся гама прыродных і чалавечых стасункаў. Кожная назва фіксіравала ў сабе найбольш характэрную рысу стану прыроды, зямной чуласці да касмічнага цяпла або холаду, значную падзею ў земляробчым цыкле чалавечай дзейнасці. У сувязі з гэтым адзначым, што не ўсе месяцы года мелі аднолькавыя зместавыя характарыстыкі. Здарылася так, што ў першай палавіне года вяселлі не пажадана было спраўляць у першым (студзень — воўчыя вяселлі), трэцім (у сакавіку заўсёды быў пост) і ў пятым (“Хто ў маі ажэніцца, той усё жыццё маяцца будзе”) месяцах.

Адзначым і тое, што “наш тыдзень” мае сваю ўнутраную структуру, якая абапіраецца на паслядоўную паўтаральнасць адных і тых жа дзён, назвы якіх адлюстроўвалі ўсё тыя ж лікі: панядзелак — першы дзень пасля нядзелі, па(сля)нядзелак; аўторак — другі; серада — сярэдні, трэці; чацвер — чацвёрты; пятніца — пяты; субота (ад старажытнаяўрэйскага sabbat — шабат) — шосты. Вялікая колькасць прыкмет і павер’яў, рэгламентацый і забарон абрадавай і гаспадарчай практыкі пераканаўча сведчыць, што шчаслівымі, спрыяльнымі для распачынання важных спраў з’яўляюцца цотныя дні: аўторак і чацвер (другі і чацвёрты дзень тыдня). I наадварот, нешчаслівымі лічацца няцотныя дні: панядзелак (першы), серада (трэці) і пятніца (пяты). Менавіта з імі звязана найбольшая колькасць усялякіх абмежаванняў як у працы, так і ў харчаванні (серада і пятніца — посныя дні). У нашы сучасныя гарадскія святкаванні Калядаў і Масленіцы прыйшло неапраўданае запазычанне з рускай культуры і побыту — адным з асноўных кампанентаў зімовых святаў становіцца шпаркая тройка коней. Але ж на самай справе на Беларусі традыцыйным памочнікам чалавека ў гаспадарцы была не “тройка”, а параконка (“Запрагай сваю парку”, — казалі ў народзе; поле аралі парай валоў). У сялянскім асяроддзі існавала глыбокая перакананасць: калі купіць у бондара дзяжу на дванаццаць клёпак — рошчына будзе добрая, а ў той, дзе колькасць клёпак будзе няцотная, — цеста будзе няўдалым, а хлеб ацеслівым.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter