«Калі чалавек хоча радасці, трэба абавязкова нешта мяняць...»

ГАСПАДЫНЯ прыветна сустракае на высокіх прыступках. Запрашае ў дом, дзе нас чакае ўся сям’я СЦЕПАНЦОЎ. Знаёмімся: Надзея Анатольеўна і Васіль Васільевіч, Аліна, Лера і Жэнька. Шчыра прызнаемся, мы палюбілі іх з першага погляду. І тут жа зрабілі для сябе вывад: калі Пружаншчына штогод будзе прырастаць такімі сем’ямі, яе вёскам жыць вечна, развівацца і маладзець...

Сакрэты вясковага камфорту ад шматдзетнай сям`і Сцепанцоў з Пружаншчыны.

ГАСПАДЫНЯ прыветна сустракае на высокіх прыступках. Запрашае ў дом, дзе нас чакае ўся сям’я СЦЕПАНЦОЎ. Знаёмімся: Надзея Анатольеўна і Васіль Васільевіч, Аліна, Лера і Жэнька. Шчыра прызнаемся, мы палюбілі іх з першага погляду. І тут жа зрабілі для сябе вывад: калі Пружаншчына штогод будзе прырастаць такімі сем’ямі, яе вёскам жыць вечна, развівацца і маладзець...

Надзея нарадзілася і жыла ў гарадскім пасёлку Шуміліна, Васіль — у суседняй вёсцы Крывое Сяло. Пазнаёміліся і спадабаліся  адзін аднаму, калі дзяўчыну  накіравалі сюды на працу настаўніцай пачатковых класаў.

— Вёска гасла на вачах, заработная плата маленькая, а падрасталі ўжо дзве дачкі і сынок — трэба было думаць пра іх будучае, таму і вырашылі шукаць лепшае месца,— разважае Надзея Анатольеўна.

А Васіль Васільевіч дапаўняе жонку:

— І неўрадлівая зямля, і работа ў лясгасе, і безрабоцце механізатараў узімку — усё не задавальняла. Калі чалавек хоча, каб кожны дзень жыцця прыносіў радасць, трэба абавязкова нешта мяняць...

Такая змена намецілася, калі мінулагодняй восенню Сцепанцы наведалі сваіх дзядзьку з цёткай у Пружанах. Па прафесіі вадзіцель аўталаўкі Аляксандр Іосіфавіч Гук правёў з імі экскурсію па раёне, паказаў лепшыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. У аграгарадках Кабылаўскі, Жураўліны, Калядзіцкі, Шаняўскі Сцепанцы пабывалі не гасцямі: прыглядваліся да жылля, прымерваліся да магчымасці ўладкавацца на работу, вывучалі абстаноўку з афармленнем дзяцей у школу і садок...

Аграгарадок Жураўліны спадабаўся ім адразу. Найперш прыгожымі новымі дамамі. А пасля размовы з дырэктарам аднайменнага адкрытага акцыянернага таварыства Міхаілам Міхайлавічам Грышкевічам і яго намеснікам Зінаідай Міхайлаўнай Усік Надзея з Васілём цвёрда вырашылі застацца менавіта тут.

Напачатку Сцепанцам прапаноўвалі жыллё ў маласямейцы. Ды як там жыць з трыма дзецьмі? Прыйшлося Васілю пераязджаць на Пружаншчыну аднаму і месяц чакаць наваселля ў пружанскай цёткі. Затое яму адразу далі новы МТЗ-82. Прыехаў 20 мая, а пад канец месяца ўжо шчыраваў з граблямі на сенакосе. У вольны ад работы час не прамінаў заглянуць на новабудоўлю ў суседнюю вёску Казлы, дзе, як паабяцаў кіраўнік гаспадаркі, для руплівага механізатара і яго шматдзетнай сям’і будаваўся новы домік.

Надзея Анатольеўна з дзецьмі пераехалі ў Казлы праз месяц. Будаўнічыя работы на доме яшчэ не закончыліся, але ключы ад яго Сцепанцам уручылі. І ўся сям’я з задавальненнем дапамагала будаўнікам: фарбавалі агароджу, мылі вокны, раўнялі прасторны двор...

Аб тым, што выдаў жыллё «без выпрабавальнага тэрміну», Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч не шкадуе. Новы механізатар праявіў сябе з першага дня. А на жніве нават заваяваў другое месца сярод камбайнераў, працуючых на КЗС-7. Цяпер, пасля “Дажынак”,  ён зноў шчыруе на пакосах.

Новы дом Сцепанцы засялілі ў чэрвені. Таму не паспелі пасадзіць у агародзе ні бульбы, ні памідораў. Але ўжо цяпер вяскоўцы не без гордасці за навасёлаў зазначаюць, што іх жыллё самае прыгожае ў Казлах.

— Гэта авансам на будучае,— смяюцца Васіль з Надзеяй.— Хаця канкрэтныя дызайнерскія распрацоўкі на афармленне свайго двара ў нас ужо ёсць: тут будзе дзіцячая пляцоўка (пакуль што яе ўпрыгожваюць толькі арэлі). Там, дзе пакуль што квітнеюць толькі аксаміткі і астры, у будучым годзе пасадзім ружы, гладыёлусы, вяргіні, флоксы, крокусы, ліліі... Я вельмі люблю кветкі. Увесь двор нашага дома на Віцебшчыне літаральна патанаў у квецені...

І Васіль у вольны ад работы час не супраць папрацаваць на добраўпарадкаванні. Розныя вырабы з пластыкавых бутэлек — чарапашку, ландышы і пальму майстравалі ўсёй сям’ёй. Пра пальму — слова асобае. У Казлах і суседнім Мокрым дом Сцепанцоў так і называюць «дом пад пальмаю». І многія вяскоўцы ўжо прыходзілі да іх, каб набрацца вопыту і такія ж пальмы «вырасціць» у сваіх дварах. Ля Казлоўскай малочнатаварнай фермы, напрыклад, яны ўжо «растуць».

Трэба спадзявацца, атабарыліся Сцепанцы ў Казлах на ўсё жыццё. Ужо плануюць завесці гаспадарку: у вёсцы на Віцебшчыне яны трымалі да 40 курачак, індыкоў, качак, свіней са свінаматкай...

— Я хаця і гарадская, — смяецца Надзея Анатольеўна, — а ўпраўляцца з хатняй жыўнасцю ўмею. — І, з любоўю глянуўшы на мужа, дапаўняе: — Вася навучыў.

З 1 верасня яна таксама выходзіць на работу: загадчыцай Рудніцкага дзіцячага садка.

Па ўсім бачна: Сцепанцы не памыліліся ў выбары — цяпер кожны дзень прыносіць ім толькі радасць.

Участвуйте и выигрывайте!

Новый этап ежегодного конкурса на лучшее дизайнерское оформление усадьбы продолжается

В творческом смотре могут принять участие все желающие, прислав до 31 января 2012 года в редакцию (220013, г. Минск, ул. Б. Хмельницкого, 10-а, спецвыпуск «Усадьба»; e-mail: info@belniva.by) письмо с фотографиями своих или соседских дизайнерских находок.

Соучредителями и организаторами конкурса выступают:

ведущее предприятие Беларуси по деревянному зодчеству и домостроению ООО «ЭКОХОУМ»;

известный в нашей стране производитель оригинальных ваз, цветочниц и понтонных пирсов ОАО «ИНВЕТ»;

редакция газеты «Белорусская нива».

Подведение итогов творческого состязания в январе 2012 года.

Хозяева усадеб, занявшие первое, второе и третье призовые места, будут награждены почетными грамотами газеты «Белорусская нива» и ценными подарками.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter