Каханне Валерыя Анісенкі

Дырэктар і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі напрыканцы тэатральнага сезона раскажа пра самае светлае пачуццё.

РТБД не страціць свайго гледача.  Туды ідуць не толькі, каб зазірнуць углыб сваёй душы, дакрануцца да беларускасці, адчуць сувязь з продкамі, але і выказаць словы падзякі любімым акцёрам. Натхніцелем унікальнага творчага калектыву тэатра з`яўляецца Валерый Данілавіч Анісенка, які 20 чэрвеня сам будзе прызнавацца ў каханні.
Той, хто прыйдзе на прэм`еру музычнага спектакля "Прызнанне. Пісьмы і песні кахання", павінен атрымаць адказы на пытанні: што дае чалавеку сілы жыць і тварыць? Што прымушае ствараць шэдэўры? У Гісторыі Кахання Творцы — развагі і думкі пра пачуццё, салодкае і горкае, узаемнае і нераздзеленае, радасць, боль здрады, горыч расстання шукаюць выйсця з глыбіні сэрца і знаходзяць яго ў мастацтве.
У спектаклі прымае ўдзел адна з самых перспектыўных маладых актрыс тэатра Таццяна Каліх, выканаўца ролі Валянціны ў аднайменным спектаклі А.Вампілава і ролі Рэганы ў спектаклі У.Шэкспіра "Кароль Лір".

 

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter