Каго шукаеце, дзяўчаты?

У мяне расце сын, якому яшчэ трэба закончыць школу і выбраць жыццёвую дарогу. Але, як i любой мацi, мне, зразумела, хочацца, каб у свой час ён знайшоў сабе пару, стварыў добрую сям’ю

У мяне расце сын, якому яшчэ трэба закончыць школу і выбраць жыццёвую дарогу. Але, як i любой мацi, мне, зразумела, хочацца, каб у свой час ён знайшоў сабе пару, стварыў добрую сям’ю. I вось нядаўна размаўляю са знаёмай, у якой унучка на некалькі гадоў маладзейшая за майго Ваню. I яна кажа: «Наша Насця вывучыцца i паедзе за мяжу. Там нармальна ўладкуецца i мужа знойдзе, тут жа няма за каго выходзiць».

Стаяла я, нiбыта кіслага яблыка паспытаўшы. Што ж гэта атрымлiваецца? Нашы хлопцы, аказваецца, нiкуды не вартыя. Не, зразумела, ёсць i гультаi, i аматары спiртнога, але ж не ўсе такiя. Нармальныя хлопцы, бач ты, чамусьці не патрэбны...

Iрына МЯЦЕЛЬСКАЯ, Брэсцкая вобласць

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter