Результаты анализов, рецепты и диагнозы: минская поликлиника первой запустит электронный проект личного кабинета пациента

Кабiнет блiзка, толькi клiкнi

«Паліклініка на канапе» — гэта не вобразны выраз: не выходзячы з анлайну, пацыенты могуць заказаць талон да ўрача і пракансультавацца з медыкамі па відэасувязі. А неўзабаве сістэму аховы здароўя чакае яшчэ адна важная навацыя — пацыенты атрымаюць доступ да асабістага кабінета, у якім змогуць даведацца аб сваім здароўі. Карэспандэнт «Р» пабывала ў 34-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклініцы Мінска, у якой неўзабаве стартуе пілотны праект асабістага кабінета, і першай пратэсціравала яго.

Праца асабістага кабінета палепшыць узаемаадносіны ўрача і пацыента, бо апошняму будзе даступная асноўная інфармацыя з амбулаторнай карты.
Фота Дзяніса МАЛЫШЫЦА

Прызнайцеся, усіх раздражняюць людзі, якія мчацца да дзвярэй урача са словамі «мне толькі спытаць» і затрымліваюцца там на паўгадзіны. Хутка ім можна будзе адказаць: «Паглядзіце ў асабістым кабінеце». Там можна будзе знайсці вычарпальную інфармацыю пра сваё здароўе: праверыць вынікі абследаванняў, успомніць, калі ў апошні раз вы праходзілі медагляд і рабілі прышчэпкі, паглядзець спіс лекаў, прызначаных па рэцэпце. Вельмі зручна.

Праграмнае забеспячэнне асабістага кабінета пацыента мы распрацоўвалі сумесна з кампаніяй «Мапсофт» на працягу мінулага года,расказвае Кацярына Свірская, начальнік аддзела аўтаматызаваных сістэм кіравання 34-й паліклінікі.Наогул, многія навінкі ў сферы інфарматызацыі сталічных устаноў аховы здароўя апрабуюцца ў нас, таму і гэты праект не стаў выключэннем. Зараз ён знаходзіцца на завяршальнай стадыі тэсціравання, таму неўзабаве пацыенты паліклінікі атрымаюць доступ да асабістага кабінета. Для гэтага трэба будзе зарэгістравацца на сайце talon.by: увесці свае даныя і нумар мабільнага, на які прыйдзе паведамленне з унікальным кодам. З ім трэба прыйсці ў рэгістратуру паліклінікі і падпісаць інфармацыйную згоду на карыстанне асабістым кабінетам. З гэтага моманту пацыент зможа бесперашкодна ў яго заходзіць і знаёміцца ​​з усімі даступнымі пунктамі.

Кацярына СВІРСКАЯ.

А іх у праграме аж 9. Каця­рына адкрывае тэставую версію: на першай старонцы з’яўляецца «профіль пацыента» — фатаграфія, прозвішча, імя, адрас, тэлефон, тэрапеўтычны ўчастак, месца працы, узрост і кантынгент (напрыклад, інвалід ВАВ). Наступны раздзел — «наведванні пацыента». Тут практычна ў рэжыме анлайн будзе адлюстроўвацца, калі, да якога ўрача і з якім дыягназам звяртаўся карыстальнік.

Такая аператыўнасць абумоўлена тым, што асабісты кабінет па сетцы звязаны з электроннай амбулаторнай картай, якую запаўняе ўрач падчас прыёму, — тлумачыць Кацярына. — На камп’ютары медыка граф значна больш: і скаргі, і анамнез. Але пацыенту гэтая інфармацыя не патрэбна, таму ён бачыць усё ў сціснутым даступным выглядзе.

У раздзеле «ліст часовай непрацаздольнасці» можна будзе ўбачыць, калі вы адкрывалі і закрывалі бальнічны, у пункце «медагляды» — калі і ў якіх урачоў у апошні раз праходзілі комплекснае абследаванне, якую групу здароўя атрымалі. А вось раздзел «рэцэпт» нагадае, якія лекі вам выпісвалі.

Адзін з самых карысных раздзе­лаў асабістага кабінета — «дыягнастычныя даследаванні». Тут пацыент зможа ўбачыць вынікі ўсіх аналізаў, якія калісьці здаваў.

— Але як жа чалавеку без медадукацыі зразумець, ці ўсё з ім добра? — пытаюся.

Дапусцiм, вы здалі аналіз на гармоны. Калі вынік з’явіцца ў асабістым кабінеце, каля яго будзе стаяць шкала з нормай, з якой вы зможаце параўнаць свае даныя, — тлумачыць Кацярына. — Але калі вас на гэты аналіз накіраваў урач-эндакрынолаг, лепш паўторна вярнуцца да яго, нават калі з вынікамі ўсё добра. 

Ёсць у праграме і яшчэ некалькі карысных раздзелаў: «шпіталізацыя» пакажа, калі і з якой прычыны вы ляжалі ў бальніцы, а «прафілактычныя даследаванні» нагадаюць, калі ў апошні раз зазіралі да ўрачоў, якіх трэба наведваць з нейкай перыядычнасцю. Напрыклад, раз у год кожны павінен праходзіць флюараграфію, але многія блытаюцца ў датах. Дзякуючы асабістаму кабінету, у якім усё выразна структуравана, вы не прапусціце чарговы візіт.

Але не трэба забываць, што гэтыя звесткі не з’яўляюцца медыцынскім дакументам, — нагадвае Наталля Дзяргач, галоўны ўрач паліклінікі.Навацыя дапаможа кожнаму пацыенту больш выразна кантраляваць сваё здароўе і ў выпадку чаго задаваць правільныя пытанні ўрачу. Мы лічым, што праца асабістага кабінета палепшыць узаемаадносіны ўрача і пацыента, бо апошняму будзе даступная асноўная інфармацыя з амбулаторнай карты. Але аб паходах да дактароў забываць нельга, бо медыцына — гэта дыялог сапраўднага спецыяліста і пацыента, а не пацыента і Гугла.

glushko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter