Вакцинация против гриппа начнется уже в середине сентября

Каб вірус не вырас

Масавая прышчэпачная кампанія разгорнецца з 1 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Карэспандэнт «Р» даведалася, якія штамы грыпу чакаюць гэтай зімой і якое супрацьяддзе для іх рыхтуюць. 

Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у гэтым сезоне грыпозная інфекцыя ніякіх непрыемных сюрпрызаў не павінна падкінуць.  Усе тыпы вірусаў добра вывучаныя, наша насельніцтва ўжо з імі не раз сутыкалася. 
Па прагнозах Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у гэтым сезоне грыпозная інфекцыя ніякіх непрыемных сюрпрызаў не павінна падкінуць
sb.by


Намеснік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан распавяла, што супрацьгрыпозныя вакцыны, якія сёлета рыхтуюць, трохвалентныя. Кожная ўтрымлівае тры штамы грыпу, якія могуць разгуляцца зімой. Гэта вірусападобны А (Н1N1) Мічыган, які выклікаў пандэмію ў 2009 годзе, вірусападобны А (Н3N2) Сінгапур, вірусападобны B Каларада-2012.

Галоўны ўрач Гарадской дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Марына Сакалова звярнула ўвагу, што для вакцынацыі на платнай аснове паліклінікі закупляюць вакцыны «Інфлювак» (Нідэрланды) і «Ваксігрып» (Францыя).

Сёння абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб вакцыну для платных прышчэпак амбулаторна-паліклінічныя ўстановы цалкам набывалі самі. Канчатковага рашэння, па словах першага намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрыя Чараднічэнкі, яшчэ няма. 

У якасці бясплатнага прэпарата для прышчэпак плануюць выкарыстоўваць расійскі «Грыпол +». За кошт бюджэту будуць прывіваць групы высокай рызыкі і групы, найбольш уразлівыя да ўскладненняў. Гэта дзеці, асобы сталага ўзросту, пацыенты з хранічнымі захворваннямі, цяжарныя. 

Нагадаем, што грып — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў. Інфекцыя хутка распаўсюджваецца, выклікае эпідэміі і пандэміі. Небяспеку ўяўляюць ускладненні: атыт, сінусіт, менінгіт, міякардыт і іншыя. Хвароба можа закончыцца для пацыента смерцю. Лічыцца, што менавіта прышчэпка і ёсць той сродак, які папярэджвае страшныя наступствы ад віруса і запавольвае яго распаўсюджванне. 

Усяго ў краіне плануюць прышчапіць каля 3 млн 800 чалавек. У гэты лік увойдуць прышчэпленыя за асабістыя і бюджэтныя грошы, на сродкі прадпрыемстваў і ўстаноў. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter