О том, как важно приобщить молодое поколение к знанию истории

Каб веліч былога не сцерці

У рэдакцыю нярэдка прыходзяць лісты ад чытачоў, што распавядаюць пра тое, як навучэнцы школ ездзяць з настаўнікамі на экскурсіі па памятных мясцінах краіны, даведваюцца шмат новага пра землякоў, што праслаўлялі нашу зямлю добрымі справамі і ўчынкамі. І гэта пахвальна! Арганізаваць паездку дзясяткаў вучняў, забяспечыць пры гэтым бяспеку ў дарозе, несці адказнасць перад бацькамі і законам — справа турботная. Далёка не кожны педагог узваліць на сябе гэты цяжар. Практыка паказвае: многае ў гэтым выпадку вырашае чалавечы фактар. Толькі ад асабістых якасцей педагога залежыць, ці будуць вучні штодзённа і нястомна адточваць алмаз ведаў, шанаваць і любіць Радзіму. 

У суровых выкліках рэчаіснасці, што ставіць час для грамадства сёння, важна, каб моладзь не толькі зубрыла параграфы і магла без запінкі адказаць на патрэбнае пытанне, але і душой была прасякнута любоўю да роднай зямлі. Важная роля ў выхаванні патрыятызму належыць ваенна-патрыятычным клубам, інфармацыйна-адукацыйнаму праекту «Школа актыўнага грамадзяніна», курсу ў школах, што праводзіць Беларуская праваслаўная царква «Асновы маральнай культуры і патрыятызму». Але ці дастаткова гэтага, каб падлеткі зразумелі, што без ведання гісторыі, любові да Радзімы, шанавання найперш свайго пабудаваць шчаслівую будучыню немагчыма? 

Настаўнікі таксама адчуваюць не толькі сваім прафесійным, але і асабістым абавязкам ладзіць розныя пазнавальныя мерапрыемствы, у тым ліку па-за межамі класа. Возяць дзяцей у музеі, вышукваюць у новай літаратуры крэатыўныя метады працы з падлеткамі — квесты, гульні, майстар-класы, каб падарыць выхаванцам новыя эмоцыі. Чаму б не скіраваць захапленне падлеткаў гаджэтамі ў карысную плынь? Няхай ладзяць чэленджы, здымаюць сторысы і рылсы — абы толькі на карысць. Ды і «сэрцайкі» ў сацсетках падмацуюць іх старанні. 

Напрыклад, настаўніца гісторыі маіх дзяцей прывівала любоў да прадмета не праз сумныя лекцыі. Яна пачала ўрок адразу з чэленджа: кожны павінен быў расказаць гісторыю сваёй сям’і, скласці кароткае паведамленне пра дзядоў, жыццё якіх закранула Вялікая Айчынная вайна. Вучні разам з бацькамі раскрывалі сямейныя архівы, рэтушавалі пажоўклыя фотаздымкі, афармлялі вялікі стэнд. Потым школьнікаў запрасілі выступіць на тэлебачанні. Вы б толькі бачылі: пасля паўгадзіны славы на ТВ падлеткі пачалі добрасумленна рыхтавацца да ўрокаў. І ніхто нават не здагадаўся, што ўсё гэта дзякуючы гісторыі і што сярод апантаных вучняў некалі былі заядлыя двоечнікі. 

Але апісаны сюжэт узяты са сталічных рэалій. У жыхароў з правінцыі магчымасцей здзівіць дзяцей чароўным светам тэлебачання значна менш. Ды і навошта спрабаваць дастаць зорку з неба? Чаму б прафсаюзам на прадпрыемствах не дапамагчы арганізаваць экскурсіі для дзяцей з рэгіёнаў? Чаму б дзятве вяскоўцаў, што з золку да змяркання працуюць на зямлі, не падараваць паездку па знакавых месцах краіны? Напрыклад, школьнікам Віцебскай вобласці паказаць мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Ола», а юных жыхароў Гомельскага рэгіёна звазіць у Брэсцкую крэпасць… 

Памятаеце, Якуб Колас пісаў: «Толькі на ўласных каранях дрэва дае багаты плод»? Псіхолагі таксама сцвярджаюць: падарожжы па родным краі дзіцячая памяць захоўвае на ўсё жыццё. І праз дзесяцігоддзі тыя, хто вандраваў, дазнаваўся пра святыні Бацькаўшчыны, ужо са сваімі дзецьмі дзеляцца ўражаннямі ад вандровак, зберагаюць і захоўваюць гісторыю роду і сям’і, робяць усё, каб прычасціць і прырасціць сыноў і дачок да Радзімы. 

А якія добрыя справы на 2023-і, аб’яўлены Годам міру і стварэння, запланавалі вы? 
Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»… 

С нетерпением ждем ваших писем и звонков!
kuzmich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter