Каб у доме быў парадак

Трэба “Народную” чытаць часцей

Трэба “Народную” чытаць часцей

Гэта не рэкламны трук, а праўда жыцця. Хаця саміх сябе рэкламаваць нясціпла і рабіць гэта няёмка. Але ж чытачы таксама не часта прызнаюцца ў любові да газеты. Такая ўжо доля журналісцкая: нам больш скардзяцца на свае праблемы. І мы вас слухаем, гатовы памагчы, чым можам. Зрэшты, гэта наша работа. І мы ўдзячны вам за вашы званкі, пісьмы — бо гэта тэмы для тых матэрыялаў, якія робяць газету цікавай і жывой.
Аднак бывае раз у год, што праблемы адыходзяць на другі план. І здараецца гэта, натуральна, пад Каляды. Такім сюрпрызам сталі прыпеўкі, якія даслала ў рэдакцыю днямі наша сталая аўтарка Аліфціна Аўдзеева з Нясвіжа. Каменціраваць яе твор няма чаго — ён кажа сам за сябе, а галоўнае — за нас з вамі, шаноўныя чытачы.
Вельмі дарэчы! Дзякуй вам, шаноўная наша чытачка! Па праўдзе, усе дасланыя нам прыпеўкі большасці аўтараў вартыя таго, каб пабачыць свет на старонках газеты.Таму, калі вашы радкі, дарагі чалавек, яшчэ не з’явіліся ў друку, не крыўдуйце і не засмучайцеся. Кожны атрымае свой заслужаны момант славы. Чакаем вашых новых твораў!

Аліфціна АЎДЗЕЕВА (Нясвіж)

Лепшая з газет

Той, хто любіць свой народ
І краіну родную,
Хай паслухае прыпеўкі
Пра нашу “Народную”.

Каб найболей расказаць
Аб усім на свеце,
У “Народнай” выдаюцца
Газеты ў газеце.

Пра Саюзную дзяржаву,
Планы і сустрэчы
Падрабязна вам раскажа
“Союзное вече”.
Каб у доме быў парадак,
Жылі ў шчасці дзеткі,
Дапаможа вам “Семья”
“Народнай газеты”.

Калі трэба збудаваці
Кватэру, дачу, лазню, дом,
Дык найлепшы тут дарадчык
Ваш “Народный управдом”.

Эканамічныя здабыткі —
Поспехаў аснова,
Таму кожнаму раёну
У “НЭГ” даецца слова.

Каб душою маладзець,
Жыць з сабою ў згодзе,
Дык чытайце вы дадаткі
Аб роднай прыродзе.
Калі маеце вы дачу,
Газоны ці грады,
У “Народнай” знойдзеце
Добрыя парады.

Для таго хто любіць гумар
І трапнае слова,
У газеце ёсць малюнкі
Алега Папова.

А што гэта лепшая з газет,
Лёгка пераканацца —
Проста трэба на яе
Узяць і падпісацца.

Я даўно пенсіянерка,
Грошай шмат не маю,
Але любімую газету
Выпісваю і чытаю.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter