Каб прывабіць іншаземца

Ліда стала другім горадам у краіне, дзе ўвялi сістэму «Tax Free»

Ліда стала другім горадам у краіне, дзе ўвялi сістэму «Tax Free».

Сістэма вяртання падатку на дабаўленую вартасць пачала працаваць у крамах «Дом гандлю» і «Дамавіты». Тут адкрыты спецыяльныя пункты афармлення, а каля кас аддзелаў з’явіліся шыльды, якія інфармуюць пакупнікоў аб правілах вяртання ПДВ.

Госці з Украіны, Літвы, Польшчы і іншых краін, якiя зробяць буйныя пакупкі ў лiдскім «Доме гандлю» (на суму больш за 800 тысяч рублёў) і аформяць «Тax Free», могуць вярнуць 15 % ад кошту тавару пры вывазе яго за межы Мытнага саюза.

Нагадаем, што зараз сістэма «Tax Free» таксама працуе ў дзевяцi сталiчных крамах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter