Каб не страціць святое штосьці

У Жыровічах адраджаюць традыцыі праваслаўнай школьнай адукацыіСегодня мы завершаем рассказ о людях и делах одного из крупнейших регионов Принеманского края — Слонимского района. Успешное развитие экономики в целом, как видно по многим показателям работы в 2009 году, позволяет району решать самые актуальные социальные вопросы. Растут объемы строительства жилья, ведется благоустройство города и села. Слоним по праву считается одним из самых красивых городов Гродненщины, здесь сохранилось много уникальных памятников истории и архитектуры. Слонимская земля овеяна боевой и трудовой славой многих поколений настоящих патриотов своей Отчизны.

Старадаўняе мястэчка, а сёння аграгарадок, славутае не толькі манастыром з цудадзейным абразом Маці Божай. Тутэйшая школа стала эксперыментальнай пляцоўкай для рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Духоўна-маральнае выхаванне дашкольнікаў і школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа”. Месца для рэалізацыі новай адукацыйнай праграмы, зразумела, выбрана невыпадкова. І вось вынік перад намі: у 2005/2006 навучальным годзе ў праекце ўдзельнічала 30 працэнтаў вучняў пачатковых класаў, а ў 2007/2008 — ужо ўсе да адзінага. На добраахвотнай аснове.
— “Палюбі бліжняга свайго, як самога сябе” — па сутнасці на гэтым біблейскім запавеце і грунтуецца навучанне, — кажа Зінаіда Дзедавец, дырэктар Жыровіцкай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. — Шанаваць бацькоў, суседзяў, любіць свой край, быць удзячным, бескарыслівым, ветлівым, дапамагаць адно аднаму павінна быць маральнай нормай кожнага чалавека, які выходзіць у самастойнае жыццё. Праваслаўныя традыцыі нашага народа вельмі багатыя, яны пачынаюцца ад Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, якія неслі слова Божае да суайчыннікаў праз свае казанні, кнігі. І сёння мы натуральным чынам вяртаемся да гэтых традыцый.
Інавацыйны праект ажыццяўляецца згодна з праграмай супрацоўніцтва паміж Беларускай праваслаўнай царквой і Міністэрствам адукацыі. Вучням са згоды бацькоў у гуртках і на спецыяльных занятках выкладаюць біблейскую гісторыю, беларускія праваслаўныя традыцыі — не толькі настаўнікі, але і студэнты духоўнай семінарыі.
Наведвае школу святар Вадзім Пятліцкі, настаяцель мясцовага храма Казанскай іконы Божай Маці. Гэта не значыць, аднак, што школа стала рэлігійнай. Яна абсалютна свецкая ўстанова. Разам з духоўным айцом педагогі размаўляюць са школьнікам пра тое, як стварыць стабільную сям’ю, як выхоўваць дзяцей, як засцерагчыся ад шкодных звычак.
Школа тым часам трымае на высокім узроўні не толькі мараль, але і якасць ведаў. Калі ў 2006 годзе сярэдні бал складаў 7,03, то летась паказчык вырас да 7,3. Выпускнік школы Андрэй Літвінчык узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта як адзін з пераможцаў леташняй рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па біялогіі. Цяпер хлопец вучыцца ў медыцынскім універсітэце ў Мінску, а высокую адзнаку атрымаў за даследаванне планктона возера Завершша, што побач з Жыровічамі. Хто ведае, як павернецца лёс Андрэя — магчыма, яму наканавана стаць першым нобелеўскім лаўрэатам ад Беларусі. Хочацца ў гэта верыць.
На шчасце, усцешана Зінаіда Дзедавец, будзе каму захоўваць і працягваць найлепшыя традыцыі, узятыя са школы, і ў саміх Жыровічах. Вёска, стаўшы аграгарадком, мадэрнізавалася. Цяпер тут жыве амаль тры тысячы чалавек, не лічачы насельнікаў манастыра і навучэнцаў духоўнай семінарыі. Ёсць усё патрэбнае для жыцця: аддзяленне банка, пошта, Дом культуры, бібліятэка, прадуктовыя крамы, кіёскі і нават мэблевы магазін. Моладзь таму не імкнецца з’язджаць ні ў Слонім, ні ў Мінск.
Жыровіцкая школа тым часам падала ў Міністэрства адукацыі заяўку на ўключэнне яе ў інавацыйны праект па забеспячэнні сістэмнасці і пераемнасці ўвядзення праграм духоўна-маральнага выхавання дашкольнікаў і малодшых школьнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа. Бог у помач!


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter