С октября по январь: прививочную кампанию против гриппа в Беларуси продлили на месяц

Каб грып не вырас

Са з’яўленнем «Спутнiка V» i Sinopharm вакцынацыя ў большасцi беларусаў асацыiруецца з каронавiруснай iнфекцыяй. Аднак прышчапiцца для сваёй бяспекi варта не толькi дзеля абароны ад COVID-19. Арганiзм мае патрэбу i ў «элiксiры» ад сезонных захворванняў. У гэтым годзе атрымаць прышчэпку ад грыпу мы зможам на месяц даўжэй за звычайны перыяд. Аб гэтым, паведамляе ­БЕЛТА, расказала начальнiк аддзела гiгiены, эпiдэмiялогii i прафiлактыкi Мiнiстэрства аховы здароўя Iна Карабан.

Вакцынацыя супраць грыпу працягнецца з кастрычнiка па студзень 2022 года.

— Прышчэпачная кампанiя супраць грыпу стартуе ў звычайныя тэрмiны: мы пачнём вакцынацыю ў кастрычнiку, — заявiла спецыялiст. — Але гэты сезон будзе адрознiвацца тым, што ў сувязi з вакцынацыяй ад COVID-19 ён працягнецца да студзеня 2022 года (раней — да 1 снежня). Зараз мы яшчэ на месяц яго падаўжаем, каб усе жадаючыя змаглi паспець зрабiць прышчэпку. Ад грыпу плануецца вакцынаваць каля 40 працэнтаў насельнiцтва.

Усiх цiкавiць, якiм чынам будзе арганiзавана вакцынацыя супраць грыпу сумесна з прышчэпачнай кампанiяй супраць COVID-19. Гэтае пытанне спецыялiсты Мiнiстэрства аховы здароўя разглядалi разам з экспертным саветам па iмунiзацыi. У склад апошняга ўваходзяць вядучыя спецыялiсты ў галiне iнфекцыйных хвароб як у дарослых, так i ў дзяцей. На падставе дадзеных, якiя маюцца ў свеце, рэкамендацый ­СААЗ i iншых вядучых устаноў эксперты прынялi наступнае рашэнне. Тым людзям, якiя плануюць вакцынавацца i супраць COVID-19, i супраць грыпу, медыкi рэкамендуюць першапачаткова завяршыць вакцынацыю супраць каронавiруснай iнфекцыi. Затым не раней чым праз 14 дзён пасля яе заканчэння прышчапiцца супраць грыпу.
Іна Карабан.

— Але калi чалавек хоча вакцынавацца адначасова, гэта значыць у адзiн дзень, i ад грыпу, i ад COVID-19 i не мае супрацьпаказанняў да ўвядзення абедзвюх вакцын, пры падпiсаннi згоды гэтую працэдуру могуць яму зрабiць, — патлумачыла Iна Карабан.

Яшчэ адна актуальная тэма — вакцынацыя дзяцей. Спецыялiст заўважыла, што ад каронавiруснай iнфекцыi ў нашай краiне дзiцячае насельнiцтва пакуль не прышчапляюць. З улiкам гэтага ўпор будзе зроблены на прышчэпкi супраць грыпу.

Начальнiк аддзела заклiкала не быць абыякавым да ўласнага здароўя. Усе мы выдатна разумеем, што калi дзве iнфекцыi сустракаюцца разам у адным арганiзме, то гэта можа мець вельмi сур’ёзныя наступствы. Тым больш што ў свеце цяпер у асноўным цыркулюе штам «Дэльта» каронавiруса, якi выклiкае больш цяжкi працяг захворвання. Нам усiм варта падумаць пра тое, як абаранiць сябе i ад каронавiруса, i ад грыпу. Таму што наслаенне iнфекцый для арганiзма — гэта досыць моцная атака. Пазбегнуць яе дапаможа своечасовая вакцынацыя.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter