Каўказскі акцэнт расійскага АДЭ...

ГУЧНЫЯ скандалы адбываюцца падчас правядзення Адзінага дзяржаўнага экзамену ў Расіі. Напрыклад, супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі навучэнцаў ВНУ, якія замянілі на АДЭ некаторых выпускнікоў школы і атрымалі за гэта грошы. На такім фоне беларускае ЦТ выглядае надзейна і прывабна. А ў чым, уласна кажучы, розніца? Яна ж ёсць, і, напэўна, вялікая? Параўнаць некаторыя моманты расійскага Адзінага дзяржаўнага экзамену і Беларускага цэнтралізаванага тэсціравання пагадзіўся дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ.

Нават асобныя параўнанні наводзяць на пэўныя роздумы.

ГУЧНЫЯ скандалы адбываюцца падчас правядзення Адзінага дзяржаўнага экзамену ў Расіі. Напрыклад, супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі навучэнцаў ВНУ, якія замянілі на АДЭ некаторых выпускнікоў школы і атрымалі за гэта грошы. На такім фоне беларускае ЦТ выглядае надзейна і прывабна. А ў чым, уласна кажучы, розніца? Яна ж ёсць, і, напэўна, вялікая? Параўнаць некаторыя моманты расійскага Адзінага дзяржаўнага экзамену і Беларускага цэнтралізаванага тэсціравання пагадзіўся дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай ФЯСЬКОЎ.

— Негатыўная ацэнка АДЭ не можа нас не хваляваць, паколькі яна ўскосна закранае рэпутацыю цэнтралізаванага тэсціравання  ў Беларусі. Аднак мала хто разумее, што ЦТ і АДЭ — гэта прынцыпова розныя сістэмы. У той жа час нашы дзяржавы маюць падобныя адукацыйныя сістэмы, Беларусь і Расія імкнуцца да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы, — сказаў ён карэспандэнту “БН”.

Завысіць адзнаку? Лёгка!

У беларускай школе захаваліся традыцыйныя выпускныя экзамены за курс сярэдняй школы. У апошнія гады выпускнікі атэстуюцца па трох прадметах як у вуснай, так і ў пісьмовай форме. Абавязковымі з’яўляюцца экзамены па мове (беларускай ці рускай — на выбар) і матэматыцы. Трэці экзамен — па выбары вучняў. Выпускнікі гімназій і ліцэяў здаюць гэты іспыт як абавязковы па адным з вучэбных прадметаў, што вывучаюцца на павышаным узроўні.

У Расіі на працягу апошніх  гадоў у парадку эксперымента суб’екты федэрацыі самастойна прымалі рашэнне аб удзеле ў Адзіным дзяржаўным экзамене. У той жа час у сярэдніх школах захоўваліся і традыцыйныя выпускныя экзамены. А з 2009 года АДЭ стаў асноўнай формай дзяржаўнай (выніковай) атэстацыі навучэнцаў, якія засвоілі адукацыйныя праграмы сярэдняй агульнай адукацыі.

Змест тэставых матэрыялаў ЦТ і АДЭ адпавядае вучэбным праграмам і праграмам уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ. У абедзвюх краінах па кожным вучэбным прадмеце праводзіцца адзін іспыт (тэсціраванне). Больш за тое, няма істотных адрозненняў як у якасці заданняў кожнага з іспытаў, так і ў працягласці іх правядзення (даўжыні тэста).

Гэта тое, што аб’ядноўвае Цэнтралізаванае тэсціраванне і Адзіны дзяржаўны экзамен. А вось таго, што істотна адрознівае ЦТ ад АДЭ, намнога больш.

Першае. Прызначэнне Цэнтралізаванага тэсціравання і Адзінага дзяржаўнага экзамену.

У Беларусі ЦТ выкарыстоўваецца як форма ўступных іспытаў у ВНУ і ССНУ.

А АДЭ — гэта і ўступныя іспыты ў ВНУ, і атэстацыя ведаў школьнікаў.

Калі ж тэсціраванне выконвае дзве функцыі, то пры інтэрпрэтацыі вынікаў у залежнасці ад шкалы, якая выкарыстоўваецца, непазбежна скажэнне ці ў выніковай ацэнцы ведаў выпуснікоў, ці пры адборы абітурыентаў.

Невыпадкова ў перыяд эксперыментальнага выкарыстання АДЭ ў расійскай школе прымянялася правіла “плюс адзін бал”, мэтай якога было выключыць вялікую колькасць выпускнікоў школ з нездавальняючымі адзнакамі па выніках АДЭ. Гэта значыць, што калі пасля інтэрпрэтацыі вынікаў тэсціравання па якім-небудзь прадмеце выпускнік атрымліваў адзнаку “2”, то пры падвядзенні вынікаў у атэстат выстаўлялася адзнака “3”.

Другое. Структура тэставых заданняў.

У тэстах, што распрацоўваюцца Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў і выкарыстоўваюцца на ЦТ, прадстаўлены заданні двух тыпаў — закрытыя і адкрытыя (субтэсты “А” і “В”). Да закрытага тыпу адносяцца заданні чатырох відаў: альтэрнатыўных адказаў, множнага выбару, вызначэння адпаведнасці і паслядоўнасці. Заданні адкрытага тыпу прадугледжваюць кароткі адказ.

У расійскія тэсты АДЭ разам з субтэстамі “А” і “В” уключаны заданні “С”. Усе яны прадугледжваюць разгорнутыя адказы: доказы, эсэ, кароткія сачыненні і да т. п. Уключэнне дадатковага блока (“С”) крыху павышае каэфіцыент надзейнасці і дакладнасці тэставых заданняў. Аднак, як паказалі даследаванні Расійскага цэнтра тэсціравання, сувязь паміж вынікамі субтэстаў “А”, “В” і “С” настолькі высокая, што значнасць заданняў “С” вельмі малая. А тое, што гэтыя заданні правяраюцца “ўручную” групай экспертаў, зніжае выніковасць і аб’ектыўнасць цэнтралізаваных формаў іспытаў.

Чаму “выдатнікі” пішуць з памылкамі...

Трэцяе. Дастаўка тэставых заданняў у месцы правядзення экзаменаў.

У Беларусі тэставыя заданні па ўсіх вучэбных прадметах друкуюцца ў РІКВ і дастаўляюцца      Дзяржаўнай    фельд’-

егерскай службай у пункты тэсціравання ў спецыяльных пластыкавых канвертах, якія распячатваюцца ў аўдыторыях у прысутнасці арганізатараў іспытаў і абітурыентаў непасрэдна ў дзень правядзення экзамену. Зваротная дастаўка вынікаў тэсціравання ў РІКВ ажыццяўляецца пасля заканчэння экзамену той жа фельд’егерскай службай.

У Расіі перадача тэставых заданняў у рэгіёны ажыццяўляецца з дапамогай электронных сродкаў сувязі. Распячатванне перададзенай базы даных з наступным тыражаваннем неабходнай колькасці варыянтаў заданняў ажыццяўляецца ў Рэгіянальным цэнтры апрацоўкі інфармацыі з дапамогай кода, які паведамляецца з Федэральнага цэнтра тэсціравання за некалькі гадзін да пачатку экзаменаў. Значыць, першымі са зместам тэставых заданняў знаёмяцца не выпускнікі школ (абітурыенты), а персанал установы, які забяспечвае   правядзенне   дзярж-

экзамену ў рэгіёне. Такія сродкі дастаўкі матэрыялаў, улічваючы вялікую тэрыторыю Расіі, апраўданыя, але не бездакорныя   з   пункта    гле-

джання захоўвання інфармацыі. У Расіі тэставыя заданні фарміруюцца для кожнага пояса асобна.

Пятае. Кантроль над падрыхтоўкай тэставых заданняў і тэхналогіяй правядзення іспытаў.

У Беларусі ажыццяўляецца ведамасны кантроль з боку Міністэрства адукацыі за дзейнасцю РІКВ і ўстаноў, якія забяспечваюць усе этапы арганізацыі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння студэнтаў. Акрамя таго, штогод указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ствараецца дзяржаўная камісія.

У Расіі толькі ведамасны кантроль з боку Федэральнай службы па наглядзе ў галіне адукацыі і навукі. У суб’ектах федэрацыі за дзейнасцю рэгіянальных цэнтраў апрацоўкі інфармацыі наглядаюць мясцовыя органы кіравання адукацыяй. Штогод вынікі АДЭ, якія публічна абмяркоўваюцца ў сродках масавай інфармацыі, сведчаць пра “падазрона высокія балы ў абітурыентаў па рускай мове ў асобных расійскіх рэгіёнах Паўночнага Каўказа, а ўладальнікі выдатных вынікаў дрэнна размаўляюць па-руску і нават заяву ва ўніверсітэт пішуць з памылкамі”.

Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter