К республиканской акции "От всей души" присоединились культработники Свислочского района

Да рэспубліканскай акцыі "От всей души" далучыліся культработнікі сумесна з ветэранскай арганізацыяй Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. 

Иллюстративное фото

Пра гэта паведаміла загадчык Грынкаўскага сектара клубнай і бібліятэчнай работы Свіслацкага раёна Марыя Самалевіч:  

- Казачныя героі спяшаліся да вяскоўцаў, каб сказаць шчырыя віншаванні і пажаданні. З радасцю сустракалі іх былыя жывёлаводы Алена Міхайлаўна Барэль, Людміла Міхайлаўна Забароўская, Анастасія Вікенцьеўна Лобач і многія-многія іншыя. Сапраўдным падарункам стаў для былых настаўнікаў візіт такога вясёлага калектыву, дзе гучалі і смех, і добрыя словы і пажаданні. 

Ніна Іванаўна і Барыс Віктаравіч Дзідзенка з задавальненнем успомнілі маладыя гады, калі і самі неаднойчы былі  ў ролях зімніх герояў. Ганна Пятроўна Лукашэвіч нават прачытала вершы. Ззялі ад задавальнення вочы ў Вольгі Іванаўны Акудовіч, Кацярыны Фёдараўны Чурак, Веры Леанідаўны Гошка, Ларысы Аляксандраўны Саўко. А ўнукі  Галіны Аляксандраўны Гінч цэлае вершаванае прадстаўленне паказалі.

Прымалі віншаванні са святамі былыя жывёлаводы, медыцынскія работнікі, работнікі пошты, культработнікі — усе тыя, хто даўно ўжо на заслужаным адпачынку.     

- Акцыя "От всей души" дала магчымасць ў каторы раз сустрэцца з людзьмі сталага ўзросту, абмеркаваць навіны, атрымаць душэўныя падарункі, якія былі зроблены рукамі клубнай установы, - расказала Марыя Самалевіч. - А колькі ў гэтыя дні было ўспамінаў! Мы развітваліся з вяскоўцамі, жадалі ім шчасця і дабрабыту і добра ведалі, што праз пару дзён да іх завітае Каза-Калядошчыца, каб прынесці ў кожны дом здароўя і шчадроты !

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter