Кіраўскі напрамак

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ напярэдадні Першамая ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя механізатары шэрагу сельгасарганізацый вобласці атрымалі ключы ад новенькіх энерганасычаных трактароў «Беларус-3022». Тэхніка прадастаўлена дзяржавай на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу), у прыватнасці, для Магілёўскай вобласці — 50 адзінак.

20 магутных «Беларусаў» ад мясцовага райвыканкама пачалі адлік сваіх працоўных кіламетраў на Магілёўшчыне

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ напярэдадні Першамая ва ўрачыстай абстаноўцы лепшыя механізатары шэрагу сельгасарганізацый вобласці атрымалі ключы ад новенькіх энерганасычаных трактароў «Беларус-3022». Тэхніка прадастаўлена дзяржавай на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу), у прыватнасці, для Магілёўскай вобласці — 50 адзінак.

Прадстаўнікі Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў прыбылі на ўрачыстае мерапрыемства ў Кіраўск. Цэнтральная плошча горада нагадвала выставачную пляцоўку: двума роўнымі радамі на ёй выстраіліся 20 новых магутных «Беларусаў-3022». А побач — механізатары, майстры сваёй справы, якім прадстаіць удыхнуць жыццё ў тэхніку, кіраваць гэтымі машынамі на палетках сваіх гаспадарак.

Прысутных шчыра вітаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Дарэчы, раней у гэты ж дзень, толькі ў Магілёве, старшыня аблвыканкама Пётр Руднік уручыў ключы ад такіх трактароў кіраўнікам і механізатарам сельгасарганізацый іншых раёнаў Прыдняпроўскага краю.

Анатоль Ісачанка адзначыў пастаянную вялікую падтрымку, якую аказвае дзяржава сельскай гаспадарцы, пажадаў механізатарам плёну ў рабоце. Дзякуючы сучаснай тэхніцы, стваральнай працы на ёй умацоўваецца магутнасць галіны.

Генеральны дырэктар рэспубліканскага аб’яднання «Белаграсэрвіс» Мікалай Лабушаў выказаў упэўненасць, што новая якасная сельгастэхніка трапляе ў надзейныя рукі. А аграсэрвісная служба гатова якасна яе абслугоўваць, каб не было прастояў.

Ад імя кіраўнікоў сельгасарганізацый словы ўдзячнасці за прадастаўленне на выгадных для сяльчан умовах энерганасычаных трактароў выказаў дырэктар ААТ «Кіраўскі РАПТЗ» Мікалай Чаранкоў.

Затым Анатоль Ісачанка ўручыў механізатарам ключы ад магутных машын і пашпарты на іх.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня Кіраўскага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, генеральны дырэктар ААТ «Упраўляючая кампанія холдынга «Аграмашсэрвіс» Міхаіл Юрчанка.

Новую тэхніку на добрыя справы асвяціў настаяцель Свята-Пакроўскага храма Кіраўска іерэй Дзмітрый Первій.

Што ж, урадлівых загонаў і добрых заробкаў усім, хто атрымаў у Кіраўску і Магілёве ключы ад магутнай айчыннай тэхнікі!..

Наталля ХАДАКОВА

Фота Максіма МІКЕШЫНА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter