Две уникальные разработки молодых ученых будут использовать пожарные по всей стране

Ix праца — агонь!

Каля 6000 надзвычайных сітуацый у год — столькі ў краіне адбываецца пажараў акрамя лясных. Кожныя 42 секунды байцы МНС ратуюць адно жыццё. Калі на рахунку кожнае імгненне, перашкодай да выратавання людзей могуць стаць і звычайныя дзверы. Каб іх узламаць, у супрацоўнікаў МНС сыходзіць ад 4 мінут і больш, усё залежыць ад складанасці канструкцыі. Апрача таго, бензарэзы перастаюць працаваць у памяшканні з дымам. Рухавік унутранага згарання глухне, час марнуецца. Распрацоўка Аляксандра Піваварава, курсанта Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, не мае аналагаў у свеце. Ён прапануе мадыфікаваць існуючыя бензарэзы, усталяваўшы ў іх інавацыйныя паветразаборныя рашоткі. З імі час раскрыцця дзвярэй паменшыцца мінімум у 4 разы! Аб гэтай і іншых распрацоўках даведалася карэспандэнт «Р».

У падраздзяленні МНС паставілі ўжо больш за 1000 пажарных ствалоў новага пакалення. Каб цалкам укамплектаваць нашых ратавальнікаў, спатрэбіцца каля 5000 адзінак. 
SB.BY

Перашкод не існуе

Аляксандр Півавараў дэманструе сваё ноу-хау. З выгляду дэталь нічым не характэрная — кручу ў руках элемент бензарэза з вогнетрывалага чорнага пластыку. Аўтар распрацоўкі далучае элемент да тэхнікі і тлумачыць:

— Устанаўліваецца элемент даволі проста і хутка. З нашай рашоткай бензарэз можа лёгка працаваць у непрыдатным для дыхання асяроддзі. Магчымасць таго, што дым трапіць у паветразаборную прыладу, выключаецца — гэта праверана падчас выпрабаванняў.

Падача свежага паветра ў бензарэз адбываецца ад камплекта для выратаванага чалавека, які знаходзіцца за спінай работніка МНС. Балон праз «перахаднік» падключаецца да тэхнікі для распілоўвання дзвярэй — так бензарэз «дыхае» паветрам падчас працы. Гэтая сістэма дазваляе выконваць баявую задачу ў кароткія тэрміны, павышае мабільнасць прылады. У сукупнасці гэта забяспечвае хуткае раскрыццё дзвярэй, павялічвае лік выратаваных жыццяў.

— Згадваю выпадак, калі мужчына пасля сутачнай працоўнай змены вярнуўся дадому і моцна заснуў. На пліце засталіся гатавацца пельмені. Вада выкіпела, каструля пачала гарэць, пайшоў моцны дым. Суседзі выклікалі службу выратавання. Праўда, работнікі МНС не маглі хутка патрапіць у кватэру — з-за моцнага дыму не працаваў бензарэз… Давялося шукаць іншыя шляхі, каб трапіць у памяшканне. Пацярпелага выратавалі, але, калі б бензарэз працаваў у дыме, гэта адбылося б значна хутчэй, — Аляксандр Півавараў успамінае характэрны выпадак.

Яго ноу-хау прадставяць у фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», распрацоўка прэтэндуе на перамогу. Кансультантам праекта выступіў кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт ВНУ МНС Андрэй Камлюк. Навуковым кіраўніком стаў выкладчык кафедры ліквідацыі надзвычайных сітуацый УГА Арцём Марозаў.

Аляксандр ПІВАВАРАЎ (крайні злева) і Арцём МАРОЗАЎ (крайні справа) прадставяць сваё ноу-хау у фінале рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
Фота з архіва герояў матэрыялу

Мініяцюрная моц

Яшчэ адно ноу-хау Універсітэта грамадзянскай абароны МНС — прыбор для падачы вогнетушачага рэчыва «Вікінг». Распрацоўка — пажарны ствол новага пакалення — не мае аналагаў у краіне. Замежныя мадэлі «Вікінг» пераўзыходзіць па характарыстыках — зручнае ўніверсальнае прыстасаванне «страляе» струменем вады магутна і даволі далёка. У 2017 годзе навінку прадставілі на рэспубліканскім конкурсе «100 ідэй для Беларусі», там распрацоўка абышла «сапернікаў», атрымала Гран-пры і грашовы сертыфікат. Значную суму аўтар праекта накіраваў на дапрацоўку «Вікінга».

Арцём Марозаў, выкладчык кафедры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, дэманструе мне сучасны пажарны ствол і ўспамінае, з чаго ўсё пачыналася:

— Мы сталі супрацоўнічаць з прыборабудаўнічым заводам «Аптрон»: вырабілі і паставілі ў падраздзяленні МНС ужо больш за 1000 пажарных ствалоў новага пакалення. Па прыкладных разліках, каб цалкам укамплектаваць нашых ратавальнікаў, спатрэбіцца каля 5000 адзінак. Затым будзем выходзіць на замежныя рынкі.

Старшы лейтэнант апісвае сітуацыю: акрамя старых ствалоў, якія маюць патрэбу ў замене, ратавальнікі карыстаюцца імпартнымі аналагамі. У асноўным — вытворчасці Тайваня. Беларускі ж «Вікінг» па кошце амаль у два разы таннейшы — наша распрацоўка каштуе 200 долараў.

Распрацоўшчык прапануе мадыфікаваць бензарэзы, усталяваўшы ў іх інавацыйныя паветразаборныя рашоткі. З імі час раскрыцця дзвярэй паменшыцца мінімум у 4 разы!

Грант у дапамогу

Разглядаю пажарны ствол: важыць ён няшмат, усяго 1,6 кг. Гэта вялікі плюс, бо раней ратавальнікам даводзілася працаваць з 3-кілаграмовымі мадэлямі. Апрача таго, навінка можа тушыць агонь на адлегласці 30—35 метраў, а раней прыборы ледзь «стралялі» на 15 метраў.

— Сёння з дапамогай «Вікінга» мы можам тушыць пажары лакальна, не заліваючы вадой усё памяшканне без патрэбы, — дадае Арцём Марозаў. — Старыя ствалы выдавалі мінімальна 3,5 літра ў секунду, мы змаглі знізіць гэты парог да 0,5 літра. Максімальную магутнасць павысілі да 7,8 літра ў секунду. Падачу вогнетушачага рэчыва можна рэгуляваць.

У новым ствале ёсць яшчэ адзін плюс — наяўнасць нержавеючай сеткі і рэжыму прамывання ствала. Гэта спатрэбіцца для працы ў сельскай мясцовасці, калі ваду забіраюць з вадаёмаў, дзе поўна пяску і дробных камянёў. Аўтар праекта зазірае ў будучыню:

— Выкарыстаўшы грашовы грант, мы ўдасканалілі канструкцыю, правялі выпрабаванні. Цяпер у камплект да «Вікінга» ідзе насадка для падачы паветрана-механічнай пены. Яна спатрэбіцца для тушэння аўтамабіляў з гаручым палівам, нафтавых рэзервуараў, чыгуначных цыстэрн з нафтапрадуктамі.

Насадка далучаецца да пажарнага ствала за лічаныя секунды. Раней жа патрабавалася каля 5 хвілін, каб змяніць ствалы з воднага на пенны — за гэты час можна выратаваць некалькі жыццяў! Праект пасля ўкаранення па ўсёй краіне палегчыць цяжкую і рызыкоўную працу ратавальнікаў.

ypopko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter