Iванаў лёс

Гэту   гiсторыю   мне расказала   ўнучка   былога   жыхара   Глусчыны   Iвана   Шумскага   Марыя   Грыневiч

Гэту   гiсторыю   мне расказала   ўнучка   былога   жыхара   Глусчыны   Iвана   Шумскага   Марыя   Грыневiч 

Iван Канстанцiнавiч Шумскi пражыў 91 год, выгадаваў разам з жонкай пяць сыноў i дачок. Быў вельмi прыцягальным чалавекам, людзям шмат дабра зрабiў, нiколi не памятаў зла. Апошнiя гады жыў разам з сынам Архiпам, якi, дарэчы, у час вайны зведаў Нямеччыну, куды яго сiлком адправiлi, i якi паўтарыў лёс свайго бацькi. Калi прыязджаем з мужам у Калюгу, дзе захаваўся бацькоўскi дом, дзядулю многiя памятаюць i прыгадваюць добрым словам. 

Жыхара вёскi Калюга Глускага раёна Iвана Шумскага ў 1914 годзе прызвалi ў царскую армiю. Iшла Першая сусветная вайна. Пасля непрацяглай падрыхтоўкi новаспечанага салдата кiнулi ў акопы пад Гродна. Насупраць былi нямецкiя пазiцыi. Аднаго разу стралковы ўзвод, у якiм ваяваў Iван, занадта далёка прасунуўся наперад, i яго адрэзалi ад сваiх: «Хендэ хох! – Рукi ўгору!» Спрабаваў супрацiўляцца, ды сiлы былi няроўныя. Далей быў палон... 

Iвана i яго баявых таварышаў абяззброiлi, а потым даставiлi пешкам на блiжэйшую чыгуначную станцыю. Пагрузiлi ў вагоны i адправiлi ў Германiю. Урэшце на адной са станцый, што ў напрамку Гамбурга, палонных высадзiлi з вагонаў. Немец, якi суправаджаў, на ламанай рускай мове растлумачыў, што цяпер яны будуць скупляць сваю вiну перад вялiкай Германiяй i працаваць у баўэраў-гаспадароў. Iван быў сярэдняга цела-складу, не дужа кiдкi, але баявы i рухавы. Гэтым i спадабаўся «купцу» па прозвiшчы Рой. Той нешта адзначыў у паперах суправаджальнiка i паказаў на Iвана: маўляў, бяру! Пасадзiў на фурманку з двума дужымi цi то работнiкамi, цi то ахоўнiкамi i павёз да сябе. 

Баўэр прывёў Iвана ў невялiкую пуню: маўляў, тут будзеш жыць. На драўлянай падлозе ляжала нешта падобнае на пасцель, коўдра i падушка. Iвану загадалi вымыцца, змянiлi армейскае адзенне на цывiльнае, хоць i ношанае, але даволi акуратнае, толькi потым дазволiлi адпачываць. Ён моцна  заснуў. Ранiцай разбудзiў гаспадар i загадаў гнаць кароў, якiх было  каля  трох дзесяткаў,  а таксама авечак на пашу. 

Пацяклi аднастайныя буднi. Iван пакрысе прызвычайваўся да нязвыклага побыту, спакваля вывучаў нямецкую мову. Ведаў i як завецца мястэчка, дзе жыў, – Новы Пагост. А калi ў вольны час сшыў з рэшткаў матэрыялаў з дапамогай нажа i простай iголкi боты, а затым адрамантаваў плуг, дык баўэр адразу палагаднеў,  прыбавiў нават харчовы паёк, з пунi перавёў на начлег у сенцы, нават прыстойны ложак выдзелiў. 

У баўэра было двое дарослых дзяцей i адзiн маленькi Гельмут, якому iшоў пяты год. Хлопчык нярэдка заходзiў да Iвана, а той яму нейкi пачастунак падрыхтуе, цацку змайструе. Асаблiва ўпадабаў ягоныя свiстулькi, якiя той рабiў з лiпы. Паходзiць, а потым зноў вяртаецца, маўляў: «Зрабi, рус Iван, свiстульку!» Па-руску гэта слова вымаўляў. Баўэр спачатку забараняў малому сустракацца з Iванам, а потым махнуў рукой: няхай гуляе. Iван таксама не супраць быў пацешыць хлапчука, бо ў самога на радзiме засталося трое дзяцей. 

А аднаго разу неяк незнарок штурхануў яго, той моцна ўдарыўся аб лаўку, рассек брыво... Думаў, дастанецца яму ад баўэра, але абышлося лёгкiм ушчуваннем. Гельмут сказаў бацьку, што сам спатыкнуўся. Рана зажыла, але даволi шырокi шрам  застаўся назаўсёды. 

Чатыры гады правёў Шумскi ў Германii. Затым па дамоўленасцi мiж уладамi яго, як i iншых ваеннапалонных, адправiлi на радзiму. 

Iван нямала дарункаў прывёз дамоў: тканiну, вопратку, прадукты, у тым лiку халву, якую ў ягонай вёсцы з задавальненнем пакаштавалi сваякi. Cуседзi нават мянушку яму далi Халва. 

А на радзiме шмат змен, савецкая ўлада ўсталявалася. З цягам часу пачалi ствараць калектыўную гаспадарку. Шумскi заможна жыў, маючы на нямецкi манер некалькi кароў, коней, авечак, але ўсё гэта быў вымушаны здаць у тутэйшы калгас «Камунiст». Дысцыплiнаваны быў, чаму ў немалой ступенi паспрыяла знаходжанне ў Германii. 

Усё быццам бы няблага складвалася,  але пачалася новая вайна з фашысцкай Германiяй. Немцы неўзабаве акупiравалi i Глусчыну. Першы час яны даволi вальготна сябе адчувалi, а потым не адважвалiся далёка ў лес сунуцца, бо там партызаны. I жыхароў з вёскi Калюга, дзе жыў Шумскi, нямала было сярод народных змагароў. Тыя самi нярэдка заязджалi ў вёску, каб папоўнiць правiянт, абагрэцца, апошнiя навiны пачуць. 

У чэрвенi 1943 года немцы зрабiлi ў вёсцы засаду, прыхавалiся на скрыжаваннi, сачылi за мясцовасцю. А тут трое партызан зайшлi да дзеда Фядоса махоркi пазычыць. Толькi яны пераступiлi парог, як немцы акружылi хату i праз перакладчыка загадалi: «Выходзьце па аднаму!» Партызаны ў адказ: «Пачакайце, вось зараз самакруткi дакурым i выйдзем!» А самi тым часам план выпрацоўвалi, як вырвацца з гэтай пасткi. У гэты момант немцы бросiлi ў хату гранату. Былi забiты гаспадар i партызан. Аднаму з партызан, хоць ён i атрымаў раненне, удалося вырвацца ў лес. У час перастрэлкi быў паранены таксама нямецкi афiцэр... 

Гэтага фашысты не маглi дараваць. На наступны дзень прыехалi, каб адпомсцiць. Спачатку лавiлi курэй, свiней i кароў... Затым прагучаў загад: усiх жыхароў вёскi гнаць у школу. Навошта, нiхто дакладна не ведаў, але адчувалi: гэта не к дабру. Па тым, хто спрабаваў хавацца цi ўцякаць, стралялi без папярэджвання... 

Iван Шумскi выйшаў да немцаў: «За што расстрэльваць людзей, у чым яны павiнныя?..» Гiтлераўцы дзiвяцца: у такой глухаманi чалавек размаўляе па-нямецку! Адвялi да камандзiра. 

— Хто такi? – пачаў той допыт. – Адкуль ведаеш нямецкую мову? 

— Ды я тутэйшы жыхар, — адказвае Iван. – У Першую  сусветную вайну быў у Нямеччыне, вось i разумею па-нямецку. 

— А у якой мясцовасцi быў? 

— У Новым Пагосце, гэта непадалёк ад Гамбурга. 

— Вы рус  Iван, той, што свiстулькi рабiў?! 

— А вы той самы Гельмут Рой, якога я хлопчыкам памятаю? Вось дык сустрэча... 

Нямецкi афiцэр загадаў усiм, хто знаходзiўся ў доме, пакiнуць яго, застаўся сам-насам з Шумскiм. Гаварылi аб людской памяцi, нялёгкiм салдацкiм лёсе... 

Потым нямецкi камандзiр распарадзiўся адпусцiць людзей да хат, а каб неяк апраўдацца перад вышэйшымi кiраўнiкамi, загадаў спалiць тры крайнiя хаты, дзе не было жыхароў. Так Iван Шумскi выратаваў сваiх землякоў ад расстрэлу. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter