«Iсціна ў кіно»

Слоганам юбілейнага мінскага «Лістапада» будзе «In kino veritas»

Абвешчаны новы слоган юбілейнага «Лістапада»

«In kino veritas» — «Ісціна ў кіно» — такім будзе новы слоган сёлетняга юбілейнага XX Мінскага Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Як тлумачаць яго арганізатары, абвешчаны слоган абыгрывае вядомы лацінскі выраз і абяцае не толькі выдатны святочны настрой, але і шмат удумлівага, шчырага кіно.

Найбуйнейшы кінафорум Беларусі пройдзе з 1-га па 8 лістапада.

Гледачам прапануюць паказы на пяці пляцоўках Мінска: у кінатэатрах «Цэнтральны», «Перамога», «Піянер», «Мір» і ў Доме кіно. На кінафоруме будуць прадстаўлены фільмы ў трох секцыях: ігравое кіно (асноўны конкурс і конкурс першых фільмаў «Маладосць на маршы»), дакументальнае кіно (асноўны конкурс і конкурс нацыянальных кінашкол), конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лiстападзiк».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter