Сыграли важную роль в истории страны: вышла в свет книга очерков об известных уроженцах Беларуси

У выдавецтве «Беларусь» выйшла новая кніга «Гісторыя з біяграфіяй» Анатоля Сланеўскага — для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Тут змешчаны нарысы аб ураджэнцах Беларусі, якія адыгралі важную ролю ў гісторыі СССР. Героямі дакументальных даследаванняў аўтара сталі славуты артыст Пётр Алейнікаў, міністр замежных спраў СССР Андрэй Грамыка, старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Фёдар Сурганаў, начальнік Генеральнага штаба, распрацоўшчык аперацыі «Баграціён» Аляксей Антонаў, легендарны генерал-коннік Леў Даватар і іншыя дзеячы. У кнізе — новыя цікавыя факты не толькі пра грамадскую дзейнасць, але і пра асабістае жыццё слаўных сыноў Беларусі.

Фото pixabay

Анатоль Сланеўскі — вядомы беларускі пісьменнік, публіцыст і даследчык, чыя творчасць прысвечана асэнсаванню гістарычнай памяці, лёсу выбітных асоб Беларусі і духоўным каштоўнасцям, што фарміруюць нацыянальную самасвядомасць. Яго кнігі вылучаюцца дакументальнай дакладнасцю, глыбінёй аналізу і мастацкай выразнасцю, што робіць іх не толькі пазнавальнымі, але і эмацыйна насычанымі. Яго творы зацікавяць тых, хто шануе гістарычную праўду, любіць дакументальную прозу і імкнецца глыбей зразумець, як асобныя лёсы ўплываюць на лёс краіны. Анатоль Сланеўскі — гэта голас памяці, які не дае забыцца, хто мы і адкуль.

Чытаем кніжную навінку разам. І пачынаем з нарыса пра Пятра Алейнікава «Спаталенне акцёрскай смагі». У савецкім кінематографе Пётр Мартынавіч Алейнікаў пражыў век нядоўгі, але бліскучы, піша аўтар:

— Ён быў, бадай, самым любімым, самым вядомым, самым доўгачаканым акцёрам перадваеннага і ваеннага кінематографа. Гледачы на памяць ведалі не толькі рэплікі яго герояў, але і жэсты, рухі, грымасы персанажаў, капіруючы яго непаўторную «ляніваадэскую» інтанацыю голасу. Самому Алейнікаву для гэтага не трэба было звяртацца да нейкіх класічных камедыйных прыёмаў — яму дастаткова было натуральнага жыцця ў кіношным вобразе...

Даведваемся і пра складаны лёс, гаротнае дзяцінства Алейнікава — ураджэнца вёскі Крывель на Магілёўшчыне. Бацька ў яго загінуў, сплаўляючы лес па Дняпры. Маці засталася адна з шасцярымі дзецьмі. Пракарміць іх у галоднай вёсцы яна не магла. Было вырашана, што старэйшая дачка Каця разам з Пятром пойдуць у жабракі. Праз год сястра вярнулася дадому адна, а брат надоўга знік, піша аўтар:

— У вёсцы казалі, што Пятро пайшоў бадзяжнічаць. Ён не раз трапляў у калоніі, але пастаянна ўцякаў адтуль. Зноў затрымлівалі — зноў уцякаў. У Шклоўскай школе-інтэрнаце пасябраваў з кінамеханікам. Навучаючыся яго рамяству, не на жарт палюбіў кіно і, нядоўга думаючы, рвануў у Маскву «паступаць на артыста». Дарэчы, першы сапраўдны поспех прынёс яму фільм «Семеро смелых». Роля «палярнага зайца» з дзівакаватым прозвішчам Малібога, які кантрабандай трапіў на зімоўку, прынесла Алейнікаву не проста вядомасць, а сапраўдную любоў гледачоў.

Важна, што тэксты пра выбітных асоб — не сухія біяграфіі. Анатоль Сланеўскі імкнецца паказаць сваіх герояў — з іх перажываннямі, марамі, выбарамі і трагедыямі. Ён адкрывае малавядомыя факты, апісвае асабістыя моманты, што дазваляе чытачу адчуць блізкасць да гісторыі. Стыль пісьменніка — выразны, дакладны, але не пазбаўлены лірычнасці. Анатоль Сланеўскі не проста апісвае падзеі, а запрашае да роздуму, унутранага дыялогу з мінулым. У яго тэкстах адчуваецца глыбокая павага да чалавека, да яго духоўнай моцы і здольнасці ўплываць на ход гісторыі. Сланеўскі — не толькі апавядальнік, але і даследчык, які праз літаратуру імкнецца вярнуць у культурны кантэкст імёны, што незаслужана апынуліся ў цені.
Моральный камертон в стихах, остросюжетный детектив — рассказываем о новинках издательства «Четыре четверти»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter