Iнвестыцыі для абнаўлення

Прадпрыемствы Гродзеншчыны ўкладваюцца ў мадэрнізацыю

Прыцягненне інвестыцый для мадэрнізацыі вытворчасці — вось адно з галоўных патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да гродзенскіх прадпрыемстваў пры абароне бізнес-планаў на 2013 год. Трэба адзначыць, што гэты працэс пастаянна ідзе на цэлым шэрагу вядучых прадпрыемстваў.

Так, у ААТ «Гродна Азот» вядзецца і будзе прадоўжана рэканструкцыя цэхаў карбаміда — 2,4, аміяка — 3,4, вытворчасці капралактама. У ВТК «Хімвалакно», які ўвайшоў у склад «Гродна Азота», абнаўляюцца вытворчасці корднай і капронавай ніцей, пашыраецца вытворчасць жгутавай ніці.

Гродзенская тытунёвая фабрыка вядзе мантаж новых цыгарэтна-ўпаковачных ліній, ліній па вытворчасці фільтрапалачак. Новае тэхналагічнае абстваляванне закуплена на ААТ «Молочный Мир» і Гродзенскі мясакамбінат.

Да выпуску новых кармавых дабавак і замяняльнікаў малака для сельскагаспадарчых жывёл рыхтуюцца на ТАА «Биоком».

Мадэрнізацыю праводзяць таксама чатыры прадпрыемствы машынабудавання, тэхнічнае пераўзбраенне — дрэваапрацоўшчыкі і вытворцы мэблі.

У цэлым сёлета рэалізуецца 61 праект з агульным аб’ёмам інвестыцый 2,9 трыльёна рублёў. За дзевяць месяцаў асвоена 2,3 трыльёна рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter