Жерар Депардье сыграет Леонида Брежнева в фильме хорватского режиссера

Інтэрнацыянальны праект

Рэжысёр Лордан Зафрановіч, вядомы сусветнай публіцы, у прыватнасці, па карціне «Акупацыя ў 26 эпізодах», збіраецца зняць кіно пра лідара грамадска-палітычных рэформ 1968 года ў Чэхаславакіі, якія атрымалі назву «Пражская вясна».

report.az
Вядома, што Аляксандр Дубчак, узначаліўшы кампартыю Чэхаславакіі, іні­цыяваў шэраг кардынальных грамадска-палітычных і эканамічных рэформ у краіне. Лідары іншых сацыялістычных краін угледзелі ў іх небяспеку для ўсяго ўсходняга блока. Пасля няўдалых спроб пераканаць Дубчака і яго калег спыніць эксперыменты кіраўнікі СССР, ГДР, Польшчы, Венгрыі і Балгарыі прынялі рашэнне аб іх гвалтоўным спыненні, і 21 жніўня 1968 года ў Чэхаславакію былі ўведзены войскі гэтых краін агульнай колькасцю каля 300 тысяч чалавек. Падчас тых падзей рэжысёр Лордан Зафрановіч вучыўся ў Празе ў інстытуце кінематаграфіі і многае з таго, што ён збіраецца паказаць у фільме, бачыў на ўласныя вочы.

Хто сыграе ў карціне Дубчака, пакуль невядома. Плануецца, што гэта будзе добра вядомы ў свеце акцёр. Затое ўжо падпісаны кантракт з Жэрарам Дэпардзье. Французскі акцёр сыграе савецкага палітычнага дзеяча Леаніда Брэжнева. Па словах аўтара праекта, стужка будзе гатова да канца 2021-га, калі спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння Аляксандра Дубчака. Бюджэт карціны складзе больш за 10 мільёнаў еўра.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter