Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

На другім З’ездзе беларускіх вучоных, які прайшоў у Мінску, прынята Стратэгія навукова-тэхнічнага развіцця краіны: “Навука і тэхналогіі: 2018—2040”

Інтэлектуальны рэсурс

Заўважаеце, як апошнім часам у свеце бурна развіваецца электратранспарт? Тэндэнцыя, трэд... А ўсё таму, што — і глабальнае пацяпленне, і ў эканоміцы — арыентацыя на “зялёныя тэхналогіі”, а яшчэ — цэны на паліўна-энергетычныя рэсурсы танцуюць, ды й радовішчы газу й нафты вычарпальныя. Вучоныя даўно сцвярджаюць: інтэлектуальныя рэсурсы — больш даўгавечныя. Больш тэхналагічныя. Ну і гэтак далей. Таму й выбірае Беларусь — новыя тэхналогіі, шлях інавацыйнага развіцця айчыннай навукі.

Пра тое, якія навуковыя кірункі найперш варта развіваць, улічваючы выклікі часу, як наладзіць эфектыўнае ўкараненне ў вытворчасць новых распрацовак ды шмат пра якія іншыя праблемы гаварылі госці, дэлегаты другога З’езда вучоных Беларусі, які праходзіў у Мінску 12-13 снежня. У форуме, як паведамлялі СМІ, паўдзельнічала 2,6 тыс. чалавек, у тым ліку й замежныя госці. Прыехалі дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама вядомыя вучоныя Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень з’езда дзевяць яго секцый працавалі на розных пляцоўках Мінска. На другі дзень выстава дасягненняў вучоных разгарнулася ў Палацы Рэспублікі, дзе праходзіла пленарнае пасяджэнне. На ім выступіў з прамовай Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 48 (3552), чацвер, 21 снежня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter