Как происходит манипуляция общественным мнением в эпоху информационных войн

Інфармацыя са сметніка

Нядаўна Прэзідэнт нашай краіны заявіў: «Супраць Беларусі развязалі інфармацыйную вайну, арганізоўваюцца палітычныя правакацыі». І сапраўды — каля нашых заходніх і паўночных межаў ідзе пастаяннае нарошчванне ваеннага патэнцыялу. Польшча і Прыбалтыка сталі палігонамі для рэгулярных вучэнняў войскаў НАТА. І вядучую ролю ў арганізацыі вулічных, дваровых беспарадкаў у Беларусі іграюць замежныя куклаводы. Яны кіруюць, зноў жа, знаходзячыся на віртуальнай прасторы. Збегшы з Беларусі, як пацукі з карабля…


Мы бачым, як уводзяцца новыя эканамічныя санкцыі. У нас укралі чэмпіянат свету па хакеі — адабралі мары не толькі прафесійных спартсменаў, але і звычайных дзяцей, што палюбілі гэты від спорту.

Сённяшнія «майданчыкі» мне нагадваюць нямецкую кінахроніку маршаў з партрэтамі фюрэра. Аднак разумных людзей у Беларусі значна больш: гераізацыя нацызму ў нас не прой­дзе! Памяць пра крывавую і бязлітасную Вялікую Айчынную жыве ў кожнай беларускай сям’і. Ды і паляпшаць сваё жыццё трэба не на плошчах, а пачынаючы з уласнай сям’і. А затым прыступаючы ўжо да канструктыўнага дыялогу з іншымі.

Не сакрэт, што асноўнай прыладай-зброяй у сённяшніх інфармацыйных войнах стаў усімі любімы інтэрнэт. І канешне, галоўным аб’ектам уздзеяння — наша свядомасць, у тым ліку і масавая. Нашы ворагі замахнуліся на самае святое — на этнас, народ, дзяржаву. На спорт, культуру. Так што інфармацыйная вайна з’яўляецца адначасова глыбока псіхалагічнай.

Дзесяцігоддзі вядзецца электронная барацьба, захопліваецца разведвальная інфармацыя, здзяйсняецца доступ да інфармацыйных рэсурсаў праціўніка з іх наступным скажэннем. А сёння як гром з яснага неба пасыпаліся фэйкі пра Беларусь, пра яе народ, пра наша «няшчаснае» жыццё. З-за далёкага акіяна нам раяць, як жыць, як гадаваць дзяцей, з кім сябраваць.

Мне як грамадзяніну Беларусі, патрыёту ніколі не падабалася навязванне нам замежнай культуры. Падарожнічаючы па гарадах Беларусі, бачу нейкія шыльды з нейкімі цьмяна-заморскімі назвамі лацініцай. Нярэдка з памылкамі. Па прынцыпу: можна абы-як, абы толькі не па-беларуску, не па-руску. Замежныя «дзялкі» імкнуцца стварыць у Беларусі атмасферу бездухоўнасці і амаральнасці, адмоўнага стаўлення да роднай культурнай спадчыны. Да роднай мовы. А тая ж шыльда — гэта ж твар любой установы!

Сёння актыўна пачалі маніпуляваць грамадскай свядомасцю, нават палітычнай арыентацыяй сацыяльных груп. Для чаго гэта робіцца? Каб учыніць палітычнае напружанне і хаос, дэзінфармаваць насельніцтва аб працы дзяржаўных органаў, дыскрэдытаваць іх аўтарытэт. Толькі наіўныя могуць лічыць, што Захад заваліць нас грашыма. Баюся, каб толькі гэтыя «дабрадзеі» апошняе не адабралі…

Інфармацыйныя процістаянні ў інтэрнэце ўжо даўно сталі часткай інфармацыйных войнаў. Інтэрнэт, канешне, вялікае дасягненне, аднак яго нярэдка выкарыстоўваюць для ажыццяўлення розных фэйкаў-укідаў, для ашуканства, для хлусні. Так што інфармацыйныя вой­ны праз інтэрнэт — гэта сёння асноўнае поле бою. Хто здолее супрацьстаяць у гэтай вайне — той і выжывае. На шчасце, Беларусь умее і можа за сябе пастаяць!

У інтэрнэце гучыць мова нянавісці, якой асаблівым чынам карыстаюцца ананімныя каментатары на форумах, дзе няма ніякіх абмежаванняў. Тут ужо не мацюкаюцца, на маце размаўляюць. Пад гэта падводзіцца нават база, што трэба даць магчымасць абсалютна ўсім лю­дзям выказаць любое меркаванне і г.д. Але ж паняцці ганьбы, хлусні, паклёпу, нецэнзурнай лексікі ніхто не адмяняў!

Разумны чалавек не толькі павінен паглынаць мора інфармацыі, але і не патануць у гэтым моры. Умець выкідваць смецце з галавы, не забруджваць бязглуздзіцай свае мазгі, асабліва яшчэ зялёныя… На жаль, сярод нас усё менш людзей, што ўмеюць думаць, абгрунтоўваць, абмяркоўваць, усё больш пустых крыкуноў і пустазвонаў. Яны і прыходзяць чамусьці на вуліцы. Інфармацыя можа ўзвысіць, а можа зрабіць палоннікам. Тым больш хлуслівая, навязаная. Як становяцца палоннікамі некаторыя маладыя людзі, якім праз інтэрнэт прамылі мазгі…

Так склалася, што ў нашым жыцці спамам з’яўляецца ўсялякая левая інфармацыя: яна прымушае цябе забыць, што ты хацеў, што ты першапачаткова шукаў у тым жа інтэрнэце. Суперілжывая інфармацыя прымушае цябе забыць, хто ты, хто твой род, выстаўляе цябе чалавекам перакаці-поле, без каранёў. Спамам сёння могуць быць нават людзі, нават цэлыя калектывы, прыдуманыя нацыі і дзяржавы. Любой краіне сёння вельмі важна выйграць інфармацыйную вайну: хто яе прайграе, нават танкі не дапамогуць. А моцная зброя — інфармацыя: ёй можна атруціцца, як і няякаснай ежай.

Запомніце: мноства выкладзенай інфармацыі не дае ніякай гарантыі яе праўдзівасці, якасці. Мноства інфармацыі, на жаль, нярэдка не прасвятляе, а затуманьвае розум, інтэлект. Перадазіроўка інфармацыі, як уздзеянне наркотыкаў.

Добрыя, праўдзівыя навіны не проста запускаюць здаровую цыркуляцыю інфармацыі. Яны абуджаюць грамадскую свядомасць, патрыятызм, давер шырокіх мас.

Адным словам, пакажы мне, што ты шукаеш у інтэрнэце, і я скажу, што ты за чалавек…
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter