Iмя тваё невядома…

Сёлета ў Брэсце 52-і пошукавы батальён даследуе тры аб’екты

Сёлета ў Брэсце 52-і пошукавы батальён даследуе тры аб’екты.

Ваеннаслужачыя падраздзялення працягнуць пошукавыя работы ў Паўднёвым гарадку абласнога цэнтра. Непадалёк ад Ковельскай шашы яшчэ ў 2012 годзе тут знойдзены астанкі 1826 чалавек, якія памерлі ў адным з найбуйнейшых лагераў для ваеннапалонных «Рэвір». Усяго ў ім знішчана больш за 15 тысяч салдат і афіцэраў Чырвонай арміі.

Будуць распачаты работы і на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, пераважна ў тых месцах, дзе маглі разрывацца бомбы і снарады. Два гады таму ў крэпасці ўжо знайшлі астанкі 58 салдат Чырвонай арміі, якіх перазахавалі ў некропалі мемарыяльнага комплексу.

Побач з вуліцамі Крушынскай і Гузнянскай салдаты 52-га пошукавага батальёна правядуць рэкагнасцыроўку на мясцовасці, бо, паводле некаторых даных, там таксама могуць быць пахаваны ўдзельнікі баёў.

У вобласці салдат пошукавага батальёна чакаюць напрыканцы красавіка. Мяркуецца, што работа працягнецца да кастрычніка. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter