Штраф за нарушение ПДД и за поврежденный газон: любители парковки на траве заплатят дважды

Iм хоць трава не расцi

Мы выступаем за экалогiю, пераходзiм на бiя-упакоўку i коса глядзiм на тых, хто яшчэ пацягвае напоi праз пластыкавыя трубачкi. На фоне ўсеагульнага захаплення эка-актывiзмам прыпаркаваныя на газоне аўтамабiлi выглядаюць недарэчна. Неўзабаве аматарам паркавацца на зялёных зонах пачнуць выстаўляць рахункi за сапсаваныя лужкi. У Мiнску такiм чынам рэагуюць на ​​шматлiкiя звароты гараджан, абураных паводзiнамi кiроўцаў, якiя руйнуюць газоны. Карэспандэнт «Р» адправiлася ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI i даведалася ў парушальнiкаў, чаму яны кiдаюць свае аўтамабiлi на траве?

На тым, што калiсьцi можна было назваць зялёнай зонай, стаяць не адна i не дзве, а адразу 22 машыны.

Стаяць на сваiм

11 гадзiн дня. Iнспектары ДПС ужо ведаюць праблемныя вулiцы, i мы ўпэўнена заязджаем у патрэбны двор. Разам з намi працуе эвакуатар.

— Сама па сабе паркоўка на зялёнай зоне не з’яўляецца падставай для эвакуацыi, — тлумачыць нюансы iнспектар ДПС АДАI Цэнтральнага РУУС Мiнска Аляксандр Бранавiцкi. — Але калi прыпаркаваны на газоне аўтамабiль стварае перашкоду для руху, то мы маем права адбуксiраваць яго на штраф-стаянку.

Вулiца Нававiленская, 10а. Машыны стаяць лiтаральна адна на адной. З парушэннем прама на зялёнай зоне прыпаркаваныя тры легкавушкi.

— Уладальнiкi гэтых аўто парушылi адразу два правiлы: рух па тратуары i паркоўка ў неналежным месцы, — кажа Аляксандр Бранавiцкi, высвятляючы дадзеныя ўладальнiкаў.

Нi ў каго з парушальнiкаў у мiнулым няма штрафаў за паркоўку ў неналежным месцы, таму на першы раз усе трое абышлiся папярэджаннем.

Iмi аказалiся жыхары блiжэйшага дома. Нi ў каго з iх у мiнулым няма штрафаў за паркоўку ў неналежным месцы, таму на першы раз усе трое абышлiся папярэджаннем.

«Чаму б гэтую тэрыторыю не заасфальтаваць i не арганiзаваць паркоўку? Вiдавочна, што тут больш няма куды ставiць аўтамабiлi», — задаюцца пытаннем аўтаўладальнiкi. Вось толькi жыхары, чые вокны выходзяць на двор, не гатовыя мiрыцца з аўтамабiльным шумам i загазаванасцю. Людзi становяцца на абарону зялёных насаджэнняў i адмаўляюцца ад дадатковых парковак у дварах. Праблему магло б вырашыць будаўнiцтва паркiнгаў. Аднак вопыт паказвае, што далёка не ўсе кіроўцы гатовыя плацiць за месца пад сонцам для свайго жалезнага каня.

Крыху далей, ля дома № 14 на вулiцы Нававiленскай стаяць з дзясятак парушальнiкаў. Зямля на зялёнай зоне ўся ў калдобiнах i выбоiнах. Для складання пратакола неабходна прысутнасць аўтаўладальнiка. Ведаючы гэта, некаторыя кiроўцы праходзяць мiма сваiх аўтамабiляў, быццам не маюць да iх нiякага дачынення. Iнспектар фiксуе факт парушэння, запiсвае дадзеныя ўладальнiкаў. Iх выклiкаюць у аддзяленне ДАI.

Усе сродкi добрыя

Мiнскiя газоны ратуюць, як могуць. Для перашкоджання ўезду на iх усталёўваюць дзелiнiатары, слупкi, паўсферы... Адносна новы вопыт для Беларусi — экапаркоўкi. На газон укладваецца спецыяльная рашотка, якая не дае колам пашкоджваць каранi раслiн. А на вулiцы Фiлiмонава, напрыклад, праблему вырашылi ўстаноўкай парковачных эстакад.

Калi прыпаркаваны на газоне аўтамабiль стварае перашкоду для руху, то яго могуць адбуксiраваць на штраф-стаянку.

Тым часам эвакуатар заязджае ў двор дома № 12 па вулiцы Лесi Украiнкi. Аглядаем тэрыторыю. На тым месцы, што калiсьцi можна было назваць зялёнай зонай, стаяць не адна i не дзве, а адразу 22 машыны. У радочак, акуратненька, шчыльненька — прама на траўцы. Першы кiроўца, «узрадаваны» навiной пра штраф, размаўляць з прэсай наадрэз адмовiўся. Яшчэ праз хвiлiну знаходзiм чарговага парушальнiка — белы Chevrolet Cruze прыпаркаваны двума коламi на тратуары, а двума — на газоне. Iнспектар тэлефануе ўладальнiку. Праз пару хвiлiн з пад’езду выбягае мужчына, у вачах якога застыла нямое пытанне «за што»?

— Газон, вядома, шкада. Ну а што рабiць? Усе тут ставяць, вось i я паставiў, — пакуль iнспектар выпiсвае штраф, парушальнiк не хавае свайго абурэння.

А ўсё ж такi Гандзi меў рацыю, кажучы: «Хочаш змянiць свет — пачнi з сябе»...

Не паспяваем адысцi ад газона, як на месца толькi што аштрафаванага парушальнiка спрабуе запаркавацца iншы аўтамабiль. Iнспектар папярэджвае яго аб адказнасцi, i малады чалавек у пошуках свабоднага месца гонiць свой Peugeot глыбей у двор. На жаль, да кожнага газона супрацоўнiка ДПС не прыставiш…

Гарадскi эксперымент

У Мiнску з панядзелкаў змацнiлi кантроль за паркоўкай вялiкагрузнага транспарта ў дварах. Падчас пасяджэння рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання i ўтрымання гарадскiх тэрыторый намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Аляксандр Дараховiч адзначыў, што ў працы з парушальнiкамi будуць прымяняць блакiратары. Таксама ў Мiнску пачнуць спаганяць шкоду за сапсаваныя газоны. Алгарытм просты. Прадпрыемствы, на абслугоўваннi якiх знаходзяцца зялёныя зоны, накiроўваюць фатаграфii з фактамi няправiльнай паркоўкi i iнфармацыю аб месцы, даце i часе правапарушэння ў РУУС. Супрацоўнiкi РУУС знойдуць кiроўцу i паведамяць звесткi аб iм у арганiзацыю, газон якой пацярпеў.



Кiраўнiцтву «Мiнскзелянбуда» Аляксандр Дараховiч прапанаваў для больш эфектыўнага адсочвання парушальнiкаў выкарыстоўваць вiдэаназiранне ў тых месцах, дзе праблема паркоўкi на газонах асаблiва вострая.

Кiраўнiк службы па добраўпарадкаваннi i ўтрыманнi аб’ектаў зялёнай гаспадаркi УП «Мiнскзелянбуд» Анжалiка Пузанкова лiчыць, што новы рэгламент дапаможа службам больш дакладна ўзаемадзейнiчаць з праваахоўнiкамi ў гэтай галiне:

— Глеба вельмi ўразлiвая пад шынамi аўтамабiляў. Калi нiчога не рабiць, яе можна заездзiць так, што грунт зацвярдзее i на iм ужо нiчога не вырасце. У большай ступенi праблема паркоўкi на газонах актуальная для двароў. Аднак тэрыторыi, за якiя адказваюць азелянiцелi, таксама пакутуюць. Гаворка пра тыя з iх, што прылягаюць да рынкаў i iншых гандлёвых аб’ектаў, а таксама ўчасткi ўздоўж дарог. Новы рэгламент распрацаваны для арганiзацый, якiя абслугоўваюць зялёныя насаджэннi, у тым лiку ЖКГ i «Мiнскзелянбуда»... Спецыялiсты падлiчаць суму шкоды i накiруюць вiнаватаму прэтэнзiю. Калi парушальнiк адмовiцца кампенсаваць шкоду, пытанне будзе вырашацца ў судовым парадку.

У вынiку парушальнiкi заплацяць двойчы: i штраф за парушэнне ПДР, i за пашкоджаны газон. Штраф па лiнii ДАI за паркоўку на зялёнай зоне складае 1 базавую велiчыню, за паўторнае парушэнне на працягу года — ужо 2 базавыя. Акрамя гэтага ў Кодэксе адмiнiстрацыйных правапарушэнняў ёсць артыкул 15.22, згодна з якiм пашкоджанне цi знiшчэнне кветнiкаў, газонаў, размешчаных у населеных пунктах, пагражае штрафам да 50 базавых велiчынь, для iндывiдуальнага прадпрымальнiка — ад 10 да 200 базавых, для юрыдычнай асобы — ад 20 да 300 базавых.

У ДАI новаўвядзенне таксама падтрымлiваюць, мяркуючы, што новы рэгламент паспрыяе знiжэнню колькасцi парушэнняў правiлаў паркоўкi ў горадзе.

— Калi хоць адно кола стаiць на траве, то з пункту гледжання закона гэта парушэнне, — удакладняе iнспектар ДПС Аляксандр Бранавiцкi. — Паведамiць аб парушэннi можа не толькi прадпрыемства, на тэрыторыi якога знаходзяцца зялёныя зоны, пацярпелыя ад парушальнiкаў правiлаў паркоўкi, але i проста неабыякавыя грамадзяне. Ужо некалькi гадоў iснуе iнтэрнэт-праект «Перахват». З дапамогай спецыяльна распрацаванай праграмы-робата ён прымае паведамленнi аб правапарушэннях ад карыстальнiкаў папулярнага мэсэнджара Telegram. Трэба толькi зафiксаваць факт парушэння на камеру мабiльнага тэлефона i пазначыць дакладны адрас.

Напрыканцы Аляксандр Бранавiцкi дадаў, што летам ДАI ўзмоцнiць кантроль за паркоўкай у зялёнай зоне паблiзу пляжаў. Напярэдаднi адкрыцця купальнага сезона ў месцы масавага адпачынку дадатковыя нарады накiруе прыродаахоўная iнспекцыя.

gorbatenko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter