Iх вобразы – як сiмвал перамог

Шэсць бронзавых бюстаў славутых военачальнiкаў розных эпох, чые жыццi чырвоным радком упiсаны ў гiсторыю Гомельшчыны, папоўняць экспазiцыю ваенна-гiстарычнага музея ў горадзе над Сожам. Сюды яны толькi што прыбылi са сталiцы. Iх аўтары — гомельскiя скульптары Iван Папоў, Генадзь Гарбанёў i Вячаслаў Далгоў. Непасрэдна ж лiццём бюстаў займалася мiнскае прадпрыемства “Юнома”. Па словах намеснiка дырэктара Гомельскага абласнога краязнаўчага музея Уладзiмiра Лiтвiнава, бронзавыя бюсты надзвычай удала перадаюць вобразы вялiкiх военачальнiкаў – графа Пятра Румянцава-Задунайскага, князя Iвана Паскевiча, першых велiчынь каманднага саставу савецкiх войскаў у гады апошняй вайны — маршалаў Георгiя Жукава, Канстанцiна Ракасоўскага, Паўла Батава, Iвана Чарняхоўскага.Як i задумана, стокiлаграмовыя бюсты будуць устаноўлены да Дня Перамогi ў рэкрэацыях фасаднай часткi музея. Iдэя ж вырабу i ўстаноўкi бюстаў належыць старшынi Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерыю Сялiцкаму.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter