Ігар Марзалюк: «Вельмі важна не дапусціць перапісвання гісторыі, асабліва Вялікай Айчыннай вайны»

В ближайшее время у нас в стране может появиться закон против героизации нацизма. О том, что это необходимо закрепить законодательно, неоднократно заявляли эксперты. В минувшем году в Парламенте принималось несколько поправок и дополнений к закону о противодействии экстремизму, в котором есть статья о недопустимости героизации нацизма. Но, похоже, этих корректировок недостаточно. Нужен ли нам такой закон и почему — своим мнением с «Р» поделился председатель Постоянной комиссии по образованию, культуре и науке Палаты Представителей Национального собрания доктор исторических наук Игорь МАРЗАЛЮК.


— Сёння мы павінны карыстацца той заканатворчай базай, якая ў нас ёсць. А гэта закон «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Наколькі ён у сваім цяперашнім выглядзе патрабуе ўдасканалення, павінны вырашаць эксперты. Цяпер гэтае пытанне абмяркоўваецца.

Што тычыцца гераізацыі нацызму, то, на жаль, гэта ў нас ёсць. Дастаткова зайсці ў беларускамоўны сегмент інтэрнэту. Па маіх падліках, не менш як 600 блогаў з гістарычным кантэнтам утрымліваюць нацысцкую версію гісторыі Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. У іх нашы доблесныя змагары апяваюць «герояў», якія разам з Гітлерам ваявалі з беларускімі партызанамі і «вызвалялі» нашу краіну.

Так героямі сталі дыверсанты Першага беларускага штурмавога саставу — гэта воінскае фарміраванне спецыяльнага прызначэння. Яно створана ў Германіі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. Гэта першая беларуская разведвальна-дыверсійная адзінка, сфарміраваная ў складзе асобнага вучэбнага палка «Брандэнбург-800». Састаў быў укамплектаваны нацыяналістамі — 41 чалавекам. У Беларусі яны здзяйснялі дыверсіі з 1940 года. Потым 15, 21 і 22 чэрвеня 1941 года малымі дэсантнымі групамі іх закінулі ў тыл РСЧА БССР, і яны здзейснілі дыверсіі на дарозе Баранавічы — Стоўбцы. Адну групу ўзяў у палон НКУС, і іх расстралялі, іншыя паспяхова правялі дыверсію ў радыусе 20—40 кіламетраў ад Мінска. Потым яны ўвайшлі ў сталіцу трыумфатарамі. І гэтыя ўсе хлопцы сталі паліцаямі ў Мінску і акрузе. Яны, напрыклад, знішчалі Мінскае гета 7 лістапада 1941 года.

Такіх фактаў безліч. І людзі з Беларускай цэнтральнай рады, ці Беларускай краёвай абароны, на некаторых рэсурсах (якія падаюцца як альтэрнатыўныя дзяржаўнай версіі гісторыі) абвяшчаюцца нацыянальнымі героямі, якія змагаліся за незалежную Беларусь. Як і члены 13-га батальёна СД, які дзейнічаў у нашай краіне і складаўся са здраднікаў-калабарацыяністаў. Яны знішчылі гета ў Глыбокім, прымалі ўдзел у знішчэнні яўрэяў у Трасцянцы і Валожыне. На іх руках мора крыві. І яны — «героі». Уся гэта інфармацыя зараз у свабодным доступе.

Яшчэ факт. «Малады Фронт» у 2014 годзе разам з зацікаўленымі асобамі выдаў серыю паштовак, прысвечаных беларускай самаахове Слоніма (слонімскай самаахове). Гэта калабарацыянісцкае падраздзяленне, якое ў 1942—1943 гадах знішчала партызанскія атрады.

Такія блогі масава ўздзейнічаюць на моладзь. А потым мы бачым, як дзейнічаюць нацысцкія групы, ультраправыя фанаты, незарэгістраваныя экстрэмісцкія арганізацыі, якія прымалі ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Украіны. Мы бачым, як хлопцы са свастыкай ідуць біцца з АМАП. Як гэта было 9, 10 і 11 жніўня.

Таму сёння неабходна гаварыць пра патрыятызм, барацьбу з нацызмам і экстрэмізмам. І вельмі важна не дапусціць перапісвання гісторыі, асабліва Вялікай Айчыннай вайны, не ператвараць яе ў савецка-нямецкую, не мяняць партызанскі дыскурс на дыскурс паліцаяў, карнікаў і Беларускай краёвай абароны.

kozlovskaya@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter