У Брэст прыбыў дызель-цягнік польскай вытворчасці для Беларускай чыгункі.
На станцыі Брэст-Усходні ён чакае мытнага афармлення, затым адправіцца на прыёмачныя і сертыфікацыйныя выпрабаванні і толькі пасля іх паступіць у эксплуатацыю.
На БЧ будзе пастаўлена тры трохвагонныя дызель-цягнікі. Яшчэ два прыбудуць у сакавіку—красавіку гэтага года.