
Што датычыцца студэнцкага бізнес-інкубатара — ён стаў першым у БДУІР. Ілона Лапец, дырэктар «Студэнцкага інавацыйнага цэнтра прафесійнага развіцця — бізнес-інкубатара БДУІР» бачыць новыя магчымасці, што адкрывае праект:
— Ён падтрымлівае цікавыя ідэі і інавацыйныя стартапы студэнтаў, а таксама дапамагае ў рэалізацыі задумкі і выхадзе на рынак. У распараджэнні навучэнцаў тут ёсць усё неабходнае для развіцця ўласнай справы: офіс, тэхніка, памяшканне для перамоў, бізнес-кансультацыі — бо не ва ўсіх ёсць час разбірацца ў юрыспрудэнцыі і падаткаабкладанні. Таксама мы будзем садзейнічаць у прыцягненні інвестыцый і рэкламнай падтрымкі. Як гэта працуе? Студэнт, у якога з’явілася цікавая ідэя, падае заяўку ў бізнес-інкубатар і збірае каманду. Калі пэўных спецыялістаў для праекта не будзе хапаць — мы ў гэтым дапаможам, знойдзем студэнтаў-распрацоўшчыкаў, напрыклад, пад нейронавыя сеткі, IOS ці Android.

Ініцыятарам стартапа можа выступіць любы чалавек, але ён павінен набраць у каманду менавіта студэнтаў універсітэта.
У бізнес-інкубатары 10 пляцовак — гэта боксы з мэбляй і аргтэхнікай. Загадзя быў праведзены конкурсны адбор, і зараз у памяшканнях ужо вядзецца праца над шасцю праектамі. Кожны з іх курыруецца ментарам-супрацоўнікам кампаніі — рэзідэнта ПВТ, прадстаўніком кафедраў універсітэта альбо спецыялістам Акадэміі навук.
Ініцыятарам стартапу можа выступіць любы чалавек, але ён павінен набраць у каманду менавіта студэнтаў універсітэта. Так, напрыклад, ініцыятарам праекта па стварэнні мабільнай праграмы, якая дапаможа ў рэабілітацыі людзям з паралічам твару, стаў урач-хірург Халід Рустамаў. Яшчэ адна каманда, якая прайшла конкурсны адбор, працуе над праграмай у галіне сельскай гаспадаркі: з дапамогай гаджэта можна будзе вызначыць вагу жывёл, проста скануючы іх.

Зараз у бізнес-інкубатары ўжо вядзецца праца над шасцю праектамі.
У памяшканнях бізнес-інкубатара для студэнтаў перыядычна будуць праводзіцца майстар-класы ад паспяховых прадпрымальнікаў, прызнаных прафесіяналаў у галіне IT і ментарскія сесіі.
matuzova@sb.by