Национальный электротранспорт, биотехнологии и умные города – какие еще амбициозные проекты планируется реализовать в ближайшие 5 лет

Ідэі на заўтра

Навукова-тэхнiчныя праграмы, iнавацыйная iнфраструктура i праекты будучынi. Эксперты расказалi аб выкананнi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2021—2025 гады.

Рэалізацыя і ўкараненне ўсіх распрацовак у рэальны сектар эканомікі адбываюцца ў цеснай кааперацыі з усімі галінамі і прадпрыемствамі нашай краіны.

— Мы сканцэнтравалi рэсурсы на 14 навукова-тэхнiчных праграмах, якiя адпавядаюць прыярытэтам навукова-тэхнiчнага iнавацыйнага развiцця, зацверджаных адпаведным указам Прэзiдэнта,
— адзначыў намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях Сяргей Шчарбакоў. — Асаблiвая ўвага будзе надавацца экабяспецы i ўкараненню зялёных тэхналогiй у эканомiку з мэтай зрабiць яе больш канкурэнтаздольнай. Асаблiва з улiкам прыняцця Парыжскага пагаднення па клiмаце i скiраванасцi нашых партнёраў на развiццё менавiта такога роду тэхналогiй. У рамках праграм цяпер ужо выконваецца каля 340 заданняў. Многiя з iх пераходзяць з мiнулай пяцiгодкi.

Па словах Сяргея Шчарбакова, мяркуючы па мiнулай пяцiгодцы, укладаннi ў праграмы акупiлiся шматкроць. На кожны патрачаны рубель праз падаткi дзяржаве вернута каля чатырох рублёў. Новыя распрацоўкi i тэхналогii знаходзяць сваю нiшу, у якой iм камфортна развiвацца дзякуючы адсутнасцi вялiкай колькасцi канкурэнтаў. Таксама ў гэты перыяд бурна развiвалiся тэхнапаркi. Выручка ад продажу iх прадукцыi павялiчылася прыкладна ў два разы! У блiжэйшы час плануецца разгледзець магчымасць адкрыцця тэхнапаркаў у Маладзечне, Лiдзе i Бабруйску.

Самыя амбiцыйныя рашэ­ннi, якiя плануецца рэа­лi­заваць у найблiжэй­шыя пяць гадоў, — гэта комплексныя праекты будучынi. Чакаецца, што яны стануць кропкай росту нашай iнавацыйнай эканомiкi. Гаворка аб такiх кiрунках, як нацыянальны электратранспарт, бiятэхналогii ў аграпрамысловым комплексе, дакладнае земляробства, iнавацыйная ахова здароўя, бiятэхналогii для фармацэўтыкi i разумныя гарады. Напрыклад, сёння рэалiзуецца праект па выпуску двух узораў электрагрузавiкоў на Белкамунмашы i МАЗе. Гэта камунальная тэхнiка, свайго роду электрычны БЕЛАЗ.

Нашы навукоўцы зараз працуюць па перспектыўных кірунках у галінах генетычных даследаванняў, бія- і фармтэхналогій, ядзернай энергетыкі...

Галоўны вучоны сакратар НАН Андрэй Iванец
— аб праектах, якiя рэалiзуе Нацыянальная акадэмiя навук:

— Мы працуем як буйная навукова-вытворчая карпарацыя. Генерыруючы новыя iдэi па ўсiм спектры навуковых ведаў, ствараем тэхналогii, вопытныя i эксперыментальныя ўзоры i ўкараняем iх у вытворчасць. Фактычна мы рэалiзуем поўны iнава­цыйны цыкл ад навуковай iдэi да яе ўкаранення ў вытвор­часцi. Выкананне фундаментальных навуковых даследаванняў — аснова далейшых практыка-арыентаваных i iнавацыйных праектаў.

Нашы навукоўцы зараз працуюць па перспектыўных кiрунках у галiнах генетычных даследаванняў, бiя- i фармтэхналогiй, ядзернай энергетыкi... Рэалiзацыя i ўкараненне ўсiх распрацовак у рэальны сектар эканомiкi адбываюцца ў цеснай кааперацыi з усiмi галiнамi i прадпрыемствамi нашай краiны. Для гэтага створаны шэраг кластараў — iх ужо каля 75.

gorbatenko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter