Трагічныя падзеі ў “гарачых” пунктах планеты разносяцца сапраўдным рэхам бяды

Ідэальны шторм

Трагічныя падзеі ў “гарачых” пунктах планеты разносяцца сапраўдным рэхам бяды. Сёння назапашана столькі зброі і выбуховых рэчываў, што яны проста не могуць не выкарыстоўвацца разнашэрснымі тэрарыстычнымі групоўкамі ў розных кутках свету. 

У кожнай з іх свае злачынныя мэты і планы. Так, колькасць загінуўшых у выніку нядаўняй  атакі на паліцэйскі каледж у Пакістане вырасла да 59 чалавек, больш за 

160 паранены. З-за ўзарванага аўтамабіля дванаццаць прахожых атрымалі асколачныя раненні ў папулярным турыстычным цэнтры Турцыі — Антальі. Тыднем раней адну з тамтэйшых аўтадарог абстралялі з артылерыйскай устаноўкі... “Вызначылася” і афрыканская Кенія, дзе баевікі забілі дванаццаць пастаяльцаў мясцовага атэля. Нават у мірным кітайскім мястэчку Шэньсі, у адным з дамоў, у выніку дэтанацыі выбуховых прылад загінала 14 чалавек, 147 пацярпелі.

Вуснамі вядомых палітыкаў зноў “заштарміла” Еўропу. Кіраўнік германскага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер папярэдзіў, што фінансавы крызіс у саюзе, праблема бежанцаў і наступствы выхаду з ЕС Вялікабрытаніі могуць прывесці да развалу Еўрасаюза. Паводле аналізу газеты Washington Post, задумацца пра аналагічныя рэферэндумы не выключаюць у Венгрыі, Грэцыі, Галандыі, Даніі, Францыі і Швецыі. Разам з тым Італія плануе заблакіраваць бюджэт ЕС, калі краіны Усходняй Еўропы спыняць прыём мігрантаў.

Аднак на небяспечным маршруце да еўрапейскіх берагоў — праз Міжземнамор’е — выжываюць не ўсе. Па звестках ААН, сёлета на шляху ў ЕС патанула 3740 чалавек з 328 тысяч мігрантаў. Да таго ж, у Еўрасаюзе актыўна крытыкуюць палітыку бяспекі Старога Свету. Найперш, гэта выяўляецца ў недастатковым кантролі прыезджых. Усё больш громка гучаць галасы: маўляў, хутка сюды масава хлынуць ісламісты з іракскага Масула, сірыйскай Ракі, іншых сумнавядомых цэнтраў тэрарыстаў. І тады чакай вялікай бяды.  

Нягледзячы ні на што ўцекачы з Ірака, Лівіі, Сірыі па-ранейшаму спадзяюцца ўладкавацца на заможным суседнім кантыненце. Выбіць годнае фінансавае сілкаванне альбо знайсці прымальную працу. Асобным людзям гэта ўдаецца, нават не працуючы. Напрыклад, сірыйскі бежанец Газіа А., прыехаўшы ў Германію з чатырма жонкамі і 

23 дзецьмі, за год атрымаў ад прымаючага боку дапамогу 360 тысяч еўра.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter