I зорка творчасцi заззяе

Мар’iна Горка прыме фестываль народнай творчасцi Мiншчыны

Лепшыя народныя i ўзорныя калектывы зноў будуць трымаць творчы экзамен

У маючую адбыцца суботу Мар’iна Горка прыме ўдзельнiкаў i гасцей дзясятага, юбiлейнага, фестывалю народнай творчасцi Мiнскай вобласцi «Напеў зямлi маёй».

Дзесяцiгоддзе таму ён нарадзіўся на пухавiцкай зямлi, за гэты час набыў сапраўдную папулярнасць i зараз па праву лiчыцца адной з галоўных падзей культурнага жыцця Мiншчыны.

Фестываль збярэ лепшыя народныя i ўзорныя аматарскiя калектывы з усiх рэгiёнаў вобласцi. Сёлета iх чакаецца 28.

Ён ахоплiвае ўсю жанравую палiтру народнага мастацтва i з’яўляецца своеасаблівым творчым экзаменам для мастацкіх калектываў і іх кіраўнікоў. Чакаецца, што юбiлейная праграма будзе надзвычай яркай і запамінальнай. Гэта выстава майстроў народнай творчасцi «Рамеснiцкi гасцiнец», уласна творчы конкурс, канцэртная праграма калектываў — уладальнiкаў Гран-пры i лаўрэатаў мiнулых фестываляў. Больш таго, яны выступяць з канцэртамi не толькi на галоўнай пляцоўцы, але i ў сельскагаспадарчых арганiзацыях Пухавiцкага раёна.

Па традыцыi журы ўзначалiць кампазiтар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, народны артыст Беларусі і СССР, старшыня Беларускага саюза кампазiтараў, прафесар Ігар Лучанок.

Адметна, што з першых сваiх крокаў фестываль падтрымлiваецца Мiнскiм аблвыканкамам. I на гэты раз акрамя спецыяльных дыпломаў пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы: камп’ютары для студый гуказапiсу, музычныя iнструменты, гукаўзмацняльную апаратуру i канцэртныя мiкрафоны. Гран-пры — мiкрааўтобус «Газель» — будзе ўручаны калектыву, якi пакажа самы высокi ўзровень выканаўчага майстэрства.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter