«I зорка гарыць, і не вяне вянок…»

Максім Багдановіч: у кнігах, на фота, у творах жывапісу і графікі

Максім Багдановіч: у кнігах, на фота, у творах жывапісу і графікі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага культурна-асветніцкага мультыпраекта «Вянок Максіму», прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча.

Мультыпраект уключае ў сябе шэраг асобных праектаў, сярод якіх, у прыватнасці, электроннае выданне «Паэт красы і гармоніі», юбілейная кніжная выстаўка «І зорка гарыць, і не вяне вянок…», рэспубліканская мастацкая выстаўка, дзе прадстаўлена каля 70 твораў жывапісу, графікі і фота беларускіх аўтараў.

Асаблівую цікавасць уяўляе фотабіяграфічная выстаўка, дзе ўпершыню дэманструюцца сабраныя разам 48 фотаздымкаў бацькоў, сяброў і родных Максіма Багдановіча, мясцін, звязаных з лёсам паэта. А на выстаўцы «Я не самотны, я кнігу маю…» экспануецца прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок» (Вільня, 1913 год), выдадзены ў друкарні Марціна Кухты, з аўтографам паэта.

На здымку: ля экспанатаў выстаўкi ў музеi Максiма Багдановiча.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter