Заполненные агроусадьбы, спрос на санаторно-курортные услуги – у белорусов вырос интерес к внутреннему туризму

I зноў адкрываем Беларусь

Кажуць, каб добра вывучыць iншую краiну, трэба зведаць сваю. Iнакш няма з чым параўноўваць. Гэты няпросты год падарыў беларускiм турыстам, якiя раней актыўна выязджалi за мяжу, магчымасць павандраваць па сваёй краiне. I летам, канстатуе дырэктар Дэпартамента па турызме Мiнiстэрства спорту i турызму Iрына Варановiч, шмат хто так i зрабiў. Таму ў 2020-м чакаецца рост колькасцi ўдзельнiкаў Рэспублiканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь». 


— Калi гутарыш з экскурсаводамi, разумееш: нагрузка ў iх вялiкая. У тых, з кiм давялося паразмаўляць, заробак павялiчыўся. На гэта не паўплывала нават пандэмiя, — падзялiлася ўражаннямi Iрына Варановiч. — Летам на нашы тураб’екты, аграсядзiбы быў вялiкi попыт. Карысталiся папулярнасцю i экскурсii. Пераважна людзi выбiралi як адзiночныя, так i сумесныя, сямейныя вандроўкi. Ездзiлi i невялiкiмi групамi. Цiкавiлiся турызмам на свежым паветры (напрыклад, па Ельнi, заказнiках), актыўным турызмам, у прыватнасцi на байдарках, i нават азнаямляльнымi прабежкамi. Летам усе нашы тураб’екты былi запоўнены больш чым на 100 працэнтаў. Дзякуючы гэтаму мы ўбачылi, дзе ёсць слабыя месцы. Бо турызм звязаны з рознымi галiнамi. Напрыклад, не хапае стаянак для машын. Мы атрымлiваем такую iнфармацыю i разумеем, што i дзе трэба выправiць. Гэта вельмi дарэчы, таму што зараз iдзе фармiраванне дзяржпраграмы на наступную пяцiгодку. Туды мы пастараемся ўнесцi пытаннi па развiццi ўнутранага турызму. 

Нагадваем вандроўнiкам: зараз iдзе прыём заявак на рэспублiканскi конкурс «Пазнай Беларусь». Ужо ў 18-ы раз будуць выбiраць самага актыўнага турыста. Для гэтага патрэбна зрабiць здымак на фоне вялiкай колькасцi тураб’ектаў, прапанаваных Нацыянальным агенцтвам па турызме. Там пазначана больш за 600 цiкавых мясцiн. 

Летам нашы турыстычныя аб’екты карысталіся вялікім попытам.

— Абавязковая ўмова — апублiкаваць фота ў сацыяльных сетках з хештэгамi #пазнайбеларусь2020 i #discoverbelarus2020. Мы праглядаем iх i бачым, што колькасць заявак можа застацца на ўзроўнi мiнулага года. Раней у гэтай намiнацыi спаборнiчалi сто чалавек. Пераможца бясплатна правёў выхадныя ў замкавым комплексе «Мiр», — расказвае намеснiк дырэктара Нацагенцтва Алена Лiхiмовiч. 

Ёсць i iншыя намiнацыi — на лепшае фота i апавяданне пра малую радзiму. 

— Па фотаздымках мы вызначаем, як нашы людзi бачаць Беларусь. У мiнулым годзе перамог здымак з традыцыйнымi абрадамi. А лепшае апавяданне пра малую радзiму атрымалася вельмi «смачным», — згадала нюансы Алена Лiхiмовiч. — Цiкавасць да конкурсу расце з кожным годам. Так, у 2019-м мы атрымалi больш за 825 заявак. Спадзяёмся, сёлета ўзровень утрымаем. 

Зрэшты, пандэмiя ўнесла свае карэктывы ў некаторыя намiнацыi. Напрыклад, пры выбары лепшай туркампанii будуць глядзець, хто лепш змог пераарыентавацца з выезду на ўнутраны турызм. Пераможцаў збiраюцца абвясцiць у снежнi.

— Думаю, сёлетні конкурс будзе зусiм iншым па напаўненнi i асэнсаваннi. Калi сiтуацыя дазволiць, мы падвядзём вынiкi не толькi «Пазнай Беларусь», але i работы галiны. Важна пачуць адзiн аднаго i зразумець, у якiм напрамку нам рухацца далей. Бо турызм знаходзiцца ў вельмi цiкавым становiшчы, — звярнула ўвагу Iрына Варановiч.

druk@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter