Ансамбль «Хорошки» 10 мая приглашает на праздничный концерт, посвященный Дню Победы

І ў смутку, і ў радасці

Шэсцьдзясят артыстаў, жывая музыка, выдатны вакал. На сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі 10 мая адбу­дзецца музычна-тэатральны спектакль «Ад смутку — да вяселля».

Яскравы, эмацыянальна багаты, надзвычай кранальны — такія рысы вызначае ў новым спектаклі мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» народная артыстка Беларусі Валянціна Гаявая. Ідэю канцэрта, прысвечанага Вялікай Перамозе, яна распрацоўвала на працягу некалькіх гадоў.

— Адметная рыса канцэрта — тое, што ўсе прадстаўленыя харэаграфічныя пастаноўкі сюжэтамі абапіраюцца на рэальныя гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны, — адзначае педагог-рэпецітар па балеце ансамбля заслужаная артыстка Беларусі Святлана Кашталапава-Патаповіч. У цэнтры ўвагі — вобраз жанчыны, якая, адправіўшы мужа на вайну, павінна была выжыць і зберагчы жыццё сваіх дзяцей. Перажытае беларускім народам у часы вайны майстры харэаграфіі стараліся перадаць праз мову танца.

У канцэрце гучыць музыка кампазітара Марыны Марозавай, народныя мелодыі ў апрацоўцы Уладзіміра Гінько, народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка. Для кожнага нумара пашылі новыя касцюмы. У спектаклі шмат шчымлівых, пранікнёных лірыка-драматычных нумароў. Аднак сугучна з назвай праграмы знойдзецца на сцэне і месца для радасці. Сімвал адраджэння, жыцця і светлай надзеі перадасць кампазіцыя «Беларускае вяселле» з гулліва-жартоўнымі танцамі-сцэнкамі і многія іншыя. Другую частку канцэрта складуць лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду ансамбля.

kuzmich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter