I склад, і цягнік

Адразу тры пажары здарыліся ў Брэсцкай вобласці за мінулыя выхадныя. Так, у вёсцы Каўняцін Пінскага раёна на сенаскладзе СПК «Лагішын» згарэла 300 тон сена свежага ўкосу. Верагодная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём
Адразу тры пажары здарыліся ў Брэсцкай вобласці за мінулыя выхадныя. Так, у вёсцы Каўняцін Пінскага раёна на сенаскладзе СПК «Лагішын» згарэла 300 тон сена свежага ўкосу. Верагодная прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

А на станцыі Брэст-Усходні загарэўся маторны вагон пасажырскага дызель-поезда Брэст—Пінск. На месца здарэння прыбылі два аддзяленні пажарных, але агонь патушыла стацыянарная сістэма парашковага пажаратушэння. Ніхто з трохсот пасажыраў і экіпажа не пацярпеў. Затрымка руху цягніка склала 50 хвілін.

А вось узгаранне драўлянага будынка ў цэнтры Брэста пажарныя ліквідавалі дзве гадзіны. Сям’я, што тут пражывала, своечасова пакінула дом, таму ніхто не пацярпеў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter