I што сказаць матулі?..

Клюка по-белорусски будет кавенька, а длинноногий — цыбаты

А давайце, паважаныя чытачы, сёння крышачку пасваволім. Хаця якое ж тут свавольства? Проста гэта песня атаясамляецца чамусьці з застольнай кампаніяй, калі госці на падпітку пачынаюць спевы. І ці не першай у падобным рэпертуары гучыць знакамітая «Шумел камыш, деревья гнулись…» А на мой погляд (хоць і наступіў мядзведзь на вуха), гэта даволі лірычная і шчымлівая песня. На жаль, многія і ведаюць з яе тэксту толькі некалькі радкоў. А верш зусім неблагі. Успамінайце мелодыю і... спявайце:

Шумел камыш, деревья гнулись,

А ночка темная была.

Одна возлюбленная пара

Всю ночь гуляла до утра.

А поутру они проснулись —

Кругом помятая трава.

Ах, не одна трава помята,

Помята девичья краса.

Пойду домой, а дома спросят:

«Где ты гуляла, где была?»

А я в ответ скажу: «Гуляла,

Домой тропинку не нашла…»

І зусім не горш, чым арыгінал, гучыць гэта песня на беларускай мове. Паслухайце толькі ўважліва:

У траснягу схаванай тайнай

Мінала ліпеньская ноч,

Каханне дзеўчына шукала,

Але яно прайшло паўзбоч.

Было пад ранне развітанне

Сярод прымятых лапухоў.

І адчуванне — ён падмане —

Раптоўна астудзіла кроў.

І што сказаць матулі дома?

Дзе цэлу ночаньку была?

Скажы, сцяжынкай невядомай

Дахаты першы раз ішла...

Гэта не поўны тэкст песні. Але сутнасць, спадзяюся, зразумелая.

Ну а цяпер звернемся, як заўжды, да звычайнай прозы:

клюка — кавенька

имение, поместье — маёнтак

ломать, дробить, бить — трушчыць

длинноногий, голенастый — цыбаты

дюжина — тузін

ёж — вожык

осанисто, представительно — самавіта

польза, выгода — карысць

беззубый — шчарбаты

кофейня — кавярня

сосать — смактаць

золушка — папялушка

калитка, воротца — веснічкі

товарищество, сообщество — суполка

жалко — шкада

гравий — жвір

стеклышко — шкельца

лист — аркуш

горсточка — жменька

уксус — воцат

друг, приятель — сябра

Мабыць, дастаткова на сёння. У наступны раз, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости