I шмат пацехі…

Пруд по-белорусски будет копанка, а книжная полка — паліца

Дзіцячай песеньцы «Ёлачка» споўнілася (вы не паверыце!) 110 гадоў. Верш напісала Раіса Кудашава. У снежаньскім нумары часопіса «Малютка» за 1903 год ён упершыню быў надрукаваны. А далей здарылася вось што… Дачушцы агранома Леаніда Карлавіча Бекмана споўнілася два гады. У гэты дзень (кастрычнік 1905 года) бацька сеў за раяль, пасадзіў імянінніцу на калені, разгарнуў тую самую «Малютку» і… нават сам не заўважыў, як атрымалася гэтая простая і вясёлая песенька. Аўтар верша доўгі час не ведала, што яе радкі пакладзены на музыку. Аднойчы яна ехала ў цягніку. Там дзве бабулі папрасілі сваю ўнучку паспяваць. Дзяўчынка, як вы здагадаліся, выканала тую самую «Ёлачку». Дзеці ўсяго былога СССР (ну амаль усяго) да гэтага часу яе спяваюць. Нагадаем трошачкі змест таго верша:

В лесу родилась елочка,

В лесу она росла,

Зимой и летом стройная,

Зеленая была.

Метель ей пела песенку:

«Спи, елочка, бай-бай!»

Мороз снежком укутывал:

«Смотри, не замерзай!»

А вось гэтая знакамітая песенька ў перакладзе на беларускую мову:

Жыла-была яліначка,

У хвойніку расла,

Зімой і летам стройная,

Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку

Спявала: «Баю-бай!»

Сняжком яе атульвала:

«Глядзі, не замярзай!»

Пужлівы зайка шэранькі

Вакол яе скакаў,

Падчас і воўк, сярдзіты воўк,

Трушком тут прабягаў.

Сняжок у лесе сцішаным

Пад полазам рыпіць,

І конік жвавы сівенькі

Спяшаецца, бяжыць.

Імчацца лёгка саначкі,

А ў санках мужычок

Вязе для нас яліначку,

Паклаўшы на бачок.

І вось яна, прыбраная,

На свята к нам прыйшла

І шмат пацехі, радасці

Для дзетак прынясла.

А цяпер, як заўжды, колькі слоў-перакладаў:

книжный магазин — кнігарня

выстрел — стрэл

лук — цыбуля

вкусно — смачна

лицемерие — крывадушнасць

очень, весьма — вельмі

палка — кій

пруд — копанка

чепуха, ерунда, глупость — глупства

книжная полка — паліца

интересно — цікава

баня — лазня

часы — гадзіннік

ворон — крумкач

запятая — коска

ошибка — памылка

ужас, страх — жах

топливо — паліва.

Ну і досыць на сёння, а заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter