I шар зямны не паплыве...

«Мне нравится, что вы больны не мной»: Белорусский вариант

«Мне нравится, что вы больны не мной,

Мне нравится,

что я больна не вами,

Что никогда тяжелый шар земной

Не уплывет под нашими ногами…»

Безумоўна, усе здагадаліся, што гэтыя радкі належаць знакамітай Марыне Цвятаевай. І адразу ўспамінаецца гэта песня на музыку Мікаэла Тарывердзіева з фільма «Іронія лёсу...» ў выкананні Алы Пугачовай. А цяпер паслухайце, як гэты верш гучыць у перакладзе на беларускую мову:

Мне радасна, што вы даўно адны,

Мне радасна, што я даўно не з вамі,

Што ўжо ніколі цяжкі шар зямны

Не паплыве пад нашымі нагамі.

Мне радасна, што можна ўжо займець

Характар той, якому не сагнуцца,

І ва ўтрапенні больш не чырванець,

Калі рукавы ўсё ж судакрануцца.

Мне радасна яшчэ, што вы не ў сне

Спакойна прытуляеце другую,

Не зычыце ў агні пякельным мне

Гарэць за тое, што не вас цалую.

І што прамчалі дні пацех былых —

Ніколі не вярнуць нам казку тую, —

І што ў царкоўнай цішы ні на міг

Не прагучыць над намі алілуя.

Дык дзякуй вам і сэрцам, і рукой

За тое, што, не ведаючы, самі

Кахаеце. За мой начны спакой,

За рэдкасць стрэч скупымі вечарамі,

За нашы дні, спавітыя віной,

За сонца, што праменіць не над намі...

За тое, што, на жаль, вы не са мной,

За тое, што, на шчасце, я не з вамі...

Час перайсці да прозы:

сорт — гатунак

ударить — выцяць

объявление — абвестка

доброжелательно — памяркоўна

извлечение, выдержка — вынятка

качать (насосом) — пампаваць

зеркало — люстэрка

сметливый — кемлівы

луч — прамень

мех — футра

пустяк, мелочь — дробязь

керосин — газа

сума, котомка — кайстра

взятка — хабар

ресницы — вейкі

воротник — каўнер

старая дева — векавуха

одурь — тлум

порча — глум

плут — махляр

вывеска — шыльда

кузнечик — конік

терка — тарка

голенище — халява

жир — тлушч

огонек, костерок — цяпельца

козырек — падстрэшак

подхлестывать — падсцёбваць

сопляк — смаркач

беседка — альтанка

вор — злодзей

Спадзяёмся, у наступны раз зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter