I практыка, і дапамога

Студатрады Белсельгасакадэміі адкрылі працоўны семестр

Студатрады Белсельгасакадэміі адкрылі працоўны семестр на палетках Магілёўскай вобласці.

Механізаваныя атрады БДСГА для ўдзелу ў вясенне-палявых работах рэгіёна створаны па даручэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка.

— Такія маштабы наш працоўны дэсант набывае ўпершыню, — адзначыў лідар пярвічнай арганізацыі БРСМ акадэміі Максім Салаўёў. — Калі раней у час пасяўной кампаніі студэнты дапамагалі ў асноўным гаспадаркам Горацкага раёна, то сёлета яны працуюць на палях Магілёўскага, Краснапольскага, Чавускага, Шклоўскага, Круглянскага раёнаў.

Усяго на палетках вобласці пазапланавую практыку праходзяць 140 студэнтаў Белсельгасакадэміі, аб’яднаныя ў трынаццать атрадаў. У асноўным гэта прадстаўнікі факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама будучыя аграномы і аграэколагі. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter