I пра боль забыць хутчэй

У Міёрскай райбальніцы адкрыецца новае дзіцячае аддзяленне

У Міёрскай райбальніцы адкрываецца новае дзіцячае аддзяленне.

Для таго, каб стварыць малым па-сапраўднаму хатнюю атмасферу, будаўнікам прыйшлося прыкласці нямала намаганняў. Цяпер у распара¬джэнні хлопчыкаў, дзяўчынак і іх мам — утульныя палаты, гульнявы пакой, сталовая, зала лячэбнай фізкультуры, фізіякабінет. Абнавілася і «начынка»: райвыканкам падарыў вялікі тэлевізар з прыстаўкай, мясцовыя прадпрыемствы — сухі басейн і камплект посуду.

— У раёне налічваецца звыш 4 тысяч дзяцей і падлеткаў, — адзначае галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая. — Таму праблема рэканструкцыі і пашырэння аддзялення стаяла даўно. Мы ўдзячны будаўнікам, якія зрабілі ўсё за тры месяцы. На чарзе — яшчэ некалькі наваселляў. Летам пасля капітальнага рамонту будзе здадзена ў строй памяшканне Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду, а праз год мы плануем пераехаць у новы будынак цэнтральнай раённай бальніцы. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter