Складзены рэйтынг акцёраў з самымі прыгожымі тварамі

І ніякай пластыкі!

Фота sputnik-georgia.com

Самы прыгожы — Джодж Клуні.

Незвычайны рэйтынг склаў лонданскі Цэнтр пластычнай хірургіі. Кіруючыся формулай залатога сячэння і падлічыўшы, наколькі прапорцыі твараў адпавядаюць эталону, спецыялісты цэнтра вызначылі сямёрку самых прыгожых кіназорак. Амаль ідэальным быў названы твар амерыканскага акцёра Джорджа Клуні. Нядзіўна, што яго часта запрашаюць іграць эфектных прыгажуноў. На другім месцы — чатырохразовы намінант на прэмію “Оскар” Брэдлі Купер, вядомы па фільмах “Мой хлопец — псіх”, “Афера па-амерыканску”, “Снайпер”. На трэцяй пазіцыі — любімчык публікі Брэд Піт, які пасля расставання з Анжэлінай Джалі зноў у спісе завідных жаніхоў.

Найпрыгажэйшымі тварамі, па меркаванні лонданскага Цэнтра пластычнай хірургіі, таксама валодаюць цёмнаскурыя акцёры Уіл Сміт, Індрыс Эльба, Джэймі Фокс і зорка “Ла-Ла-Лэнда” Раян Гослінг.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter