I нават лякарствы прывязуць

Хоць гэта не ўваходзiць у абавязкi прадаўцоў-вадзiцеляў аўтамагазiнаў...

Хоць гэта не ўваходзiць у абавязкi прадаўцоў-вадзiцеляў аўтамагазiнаў, аднак па просьбе адзiнокiх i нямоглых жыхароў з аддаленых вёсак яны аказваюць i такую спецыфiчную паслугу. 

Намеснiк старшынi Ушацкага райспажыўтаварыства Юрый Хомiч выказаўся, што на першым месцы, безумоўна, у мабiльных аўтапрадпрыемстваў гандлёвае абслугоўванне насельнiцтва. I яно няспынна ўзрастае. Калi за тры кварталы мiнулага года гандлёвы тавараабарот аўтамагазiнаў райспажыўтаварыства склаў 1 мiльярд 815 мiльёнаў рублёў, то сёлета за адпаведны перыяд колы спажыўкааперацыi “накруцiлi” 2 мiльярды 28 мiльёнаў рублёў. Усяго ў раённай сiстэме 10 аўтамагазiнаў, у тым лiку два ў рэзерве, якiя выкарыстоўваюцца ў выхадныя днi.

Сярод лепшых вадзiцеляў-прадаўцоў кiраўнiк назваў ветэрана Генадзя Гардзеева, Аляксандра Пракапенку i больш маладога Уладзiмiра Фамiчова. Ды i ўсе iншыя таксама стараюцца. Цяпер паслугамi аўтамагазiнаў карыстаюцца больш як 3800 чалавек з 221 вёскi. Не ўсякая iншая структура разам з таварамi першай неабходнасцi павязе тое ж лякарства пад заказ з раённай аптэкi. Кааператары ж едуць нават туды, дзе жывуць адзiн-два чалавекi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter