I нават флiкеры ў вёсцы патрэбны

Хваляць у Шумiлiнскiм раённым спажывецкiм таварыстве вадзiцеля аўтамагазiна Дзмiтрыя Лазуку

Хваляць у Шумiлiнскiм раённым спажывецкiм таварыстве вадзiцеля аўтамагазiна Дзмiтрыя Лазуку. Адначасова ён з’яўляецца i прадаўцом. А пакупнiкi ў такiм магазiне на колах — у асноўным пенсiянеры i адзiнокiя з аддаленых вёсак. Калi б не абслугоўванне спажыўкааперацыяй, то яны адчувалi б сябе яшчэ больш самотнымi i пакрыўджанымi ў вясковай глухаманi.

Што ж купляюць вяскоўцы з аддаленых вёсак? Як правiла, гэта асартымент самых неабходных тавараў штодзённага попыту. Пенсiянеры кладуць у сумкi па завядзёнцы адразу 5—7 боханаў чорнага хлеба, а белага — менш. Апошнi хутчэй чарсцвее, i яго не так шмат разыходзiцца. Добрым попытам карыстаюцца таксама каўбасныя i вэнджаныя мясныя вырабы, кандытарскiя прысмакi. Менш ахвотна бяруць садавiну i гароднiну, бо такое дабро ў дастатку вырошчваецца (у тым лiку i на мiжсезонне) на ўласных сотках. А вось малака, кефiру, смятаны, тварагу, як нядзiўна, вяскоўцы шмат купляюць. Справа ў тым, што большасць з iх не трымаюць ужо на падворку не толькi кароў, але i коз, бо сiл не хапае.

З прамысловай групы тавараў часцей за ўсё заказваюць бытавую тэхнiку: тэлевiзары, халадзiльнiкi, пральныя машыны, а таксама веласiпеды. Аднак тавар гэты выбарны. У тым сэнсе, што завозяць такiя рэчы па папярэдняй заяўцы. А яшчэ апошнiм часам павялiчылася рэалiзацыя флiкераў. У вёсках, асаблiва аддаленых, на вулiцах i прасёлках лiхтары не гараць, а цемень стаiць большую частку сутак.

У сярэднiм кожны пакупнiк трацiць за адзiн “паход” да аўталаўкi ад 40 да 50 тысяч рублёў. Якая б нi была аддаленая вёска на Шумiлiншчыне, але раз у тыдзень магазiн на колах да яе дабiраецца. Так што за месяц з кожнага кашалька фактычна адлiчваецца каля 200 тысяч рублёў. Гэта, згадзiцеся, прыемныя расходы. Ну а вадзiцель-прадавец аўтамагазiна на працягу месяца мае тавараабарот на 25—30 мiльёнаў рублёў. А такi перадавы, як Дзмiтрый Лазука, прадае тавараў нават на 33—35 мiльёнаў рублёў у месяц. I ў дадатак дорыць добры настрой для людзей з “малой зямлi”, што не вымяраецца нiякiмi грашыма.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter