…I кветкавая аранжарэя

Смаленскi калгасны рынак у Вiцебску стане нечым падобны на паўночную мiнi-Камароўку

Прыкладна яшчэ год  спатрэбiцца, каб папулярны ў насельнiцтва i гасцей Вiцебска Смаленскi калгасны рынак стаў нечым падобны на паўночную мiнi-Камароўку. Але ёсць падстава спадзявацца, што магчымае наваселле адбудзецца нават раней: са зменай падрадчыка кiраўнiцтва Вiцебскага аблспажыўсаюза прыкметна паскорыла тэмпы i якасць рэканструкцыi аб’екта.

Цяпер гандлёвае прадпрыемства нагадвае тыповую будаўнiчую пляцоўку. Складанасць у ажыццяўленнi праекта ў тым, што рынак не закрыты поўнасцю. Ён адначасова будуецца i працуе. Абгрунтаванне таму сур’ёзнае: калi абвясцiць “гандлёвы каранцiн”, то без працы на многiя месяцы застануцца тысячы дробных i сярэднiх прадпрымальнiкаў. Ды i сiстэма аблспажыўсаюза панясе велiзарныя страты.

Што ж, часовыя нязручнасцi можна пацярпець у iмя будучага камфорту. На думку дырэктара гандлёвага прадпрыемства “Смаленскi калгасны рынак” Сцяпана Клюева, гэта будзе крытае, уцепленае прадпрыемства з усiмi неабходнымi падсобнымi памяшканнямi. Цывiльны выгляд набывае i ветэрынарная лабараторыя. Шыкоўныя павiльёны абяцаюць зручнасць i багаты выбар тавараў гаспадарчага ўжытку, рыбаводства, рэчавага бязмежжа з усiх куткоў планеты. А для аматараў кветкаводства адкрыецца аранжарэя з жывымi таварамi ўсiх колераў вясёлкi.

Такая рэканструкцыя даўно наспела. Хаця б таму, што Смаленскi калгасны рынак жыве i працуе амаль у цэнтры горада. Можна сказаць, за няпоўны кiламетр ад эпiцэнтра штогоднiх фестываляў мастацтваў “Славянскi базар у Вiцебску”. А таму гандлёвы статус трэба падцягваць да густаў i настрою гасцей з блiзкага i далёкага замежжа.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter