I каля тысячы карцiн

Хачу расказаць аб Кацярыне Мiцiнай, цудоўнай жанчыне, педагогу...

Хачу расказаць аб Кацярыне Мiцiнай, цудоўнай жанчыне, педагогу, мастачцы. Кацярыну Iванаўну я ведаю з самага дзяцiнства: да Вялiкай Айчыннай вайны мы жылi на суседнiх вулiцах, вучылiся ў адной школе.

Ужо тады дзяўчына вельмi прыгожа малявала, i мы, яе аднакласнiкi, ёй зайздросцiлi. Асаблiва добра атрымоўвалiся ў Кацярыны пейзажы роднага краю. Натхненне яна чэрпала з прагулак на ўлоннi прыроды: з бацькам хадзiла ў лес па грыбы, ягады, збiрала кветкi, упрыгожвала iмi пакой. Калi пасталела, пачала самастойна наведваць цудоўныя мясцiны роднай Скiдальшчыны. Накiдвала эскiз, а дома ўжо дэталёва вымалёўвала карцiну.

Кацярына Iванаўна каля чатырох дзесяцiгоддзяў адпрацавала ў сярэднiх агульнаадукацыйных школах Скiдаля i вёскi Ружаны Шчучынскага раёна.

Зараз Кацярыне Iванаўне 82 гады. За доўгае жыццё намаляванага не злiчыць: недзе каля тысячы карцiн. Яе творы ўпрыгожваюць кватэры як нашых суайчыннiкаў, так i жыхароў блiзкага i далёкага замежжа.

Як i раней, яна любiць бываць у лесе, каля рэчкi, хадзiць па лясных гушчарах. Акрамя таго, наведвае школы i гiмназii: з настаўнiкамi дзелiцца вопытам, вучням расказвае аб сваiх захапленнях.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter