I доўгі шлях…

Беседка по-белорусски звучит как альтанка, а чулан — камора

Гэту песню ў свой час выконвалі Вадзім Козін, Клаўдзія Шульжэнка, Ізабэла Юрева. Яна і цяпер калі-нікалі гучыць па радыё. Як аказалася, гісторыя самой песні даволі складаная і заблытаная. Каб паставіць усе кропкі над «і», патрэбна будзе вельмі шмат месца. А гэта мы і не ставім сваёй мэтай. Проста возьмем за аснову той факт, што аўтарам верша з’яўляецца Андрэй Шмульян, а музыку напісаў Уладзімір Сідараў. Безумоўна, ёсць і другія меркаванні. Але спрачацца не будзем па той жа простай прычыне — рамкі «Лікбеза» проста не дазваляюць гэта зрабіць. А цяпер нагадаем радкі з песні, якая мае назву «Дружба»:

Когда простым и нежным взором

Ласкаешь ты меня, мой друг,

Необычайным цветным узором

Земля и небо вспыхивают вдруг.

Веселья час и боль разлуки

Готов делить с тобой всегда.

Давай пожмем друг другу руки —

И в дальний путь на долгие года…

А цяпер прасочым, як гэтыя радкі выглядаюць у перакладзе на беларускую мову:

Як толькі ты з усёй пяшчотай

У сэрца мне зірнеш наўпрост,

Душа прагоніць сваю самоту,

Каб не забыць ніколі пра мілосць.

Святло сустрэч і боль расстанняў

Я падзялю з табой заўжды.

У руцэ рука, у душы каханне —

І доўгі шлях праз дні і гарады.

Мы марных слоў казаць не хочам,

Усё без іх вядома нам.

Да сэрца праўду даносяць вочы,

І мы ўдзячны сэрцу і вачам…

Паспявалі? Ну і добра. А зараз трошкі звычайных перакладаў:

гать — грэбля

причуда — прыхамаць

оладья — аладка

беседка — альтанка

в прошлом году — летась

небрежный — нядбайны

нижнее бревно в срубе — падруба

мощность — магутнасць

чулан — камора

вонь, смрад — смурод

возбужденный — узрушаны

салфетка — сурвэтка

Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяюся, зноў нешта перакладзём.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter