«Братья Карамазовы» появятся на сцене Горьковского театра

І дэтэктыў, і любоўны раман

Нацыянальны акадэ­мічны драматычны тэатр імя Горкага гатовы парадаваць гледачоў новым спектаклем. Ужо сёння вечарам адбудзецца прэм’ера містычнага дэтэктыва «Браты Карамазавы» па аднайменнай кнізе Фёдара Дастаеўскага. Апошні твор вялікага рускага пісьменніка, скончаны ў лістапа­дзе 1880 года, літаральна ўзрушыў тагачаснае грамадства. Яго называлі і дэтэктывам, і любоўным раманам, і філасофскім трактатам...


Шматгранным і глыбокім атрымаўся і новы спектакль Горкаўскага тэатра. У ім падымаюцца хвалюючыя праблемы быцця і духоўнасці, аналізуецца чалавечая душа. А кожны яго персанаж — асобны свет са сваімі ўяўленнямі і звычкамі, жывы чалавек, які агаляе перад гледачамі боль, радасць, сумневы існавання.

Ажыццявіў пастаноўку «Братоў Карамазавых» новы творчы тандэм — мастацкі кіраўнік тэатра Сяргей Кавальчык, вядомы складанымі і маштабнымі работамі, і народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч, якая дэбютуе ў ролі рэжысёра. Занятыя ў спектаклі народны артыст Аляксандр Ткачонак, заслужаны артыст Валерый Шушкевіч, Аляксандр Палазкоў, Ягор Траццякоў, Руслан Чарнецкі, Сяргей Жбанкоў і іншыя яркія акцёры тэатра.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter