I ў Барыспаль ехаць не трэба

З гомельскага аэрапорта ў Грэцыю адправіўся борт з турыстамі

З гомельскага аэрапорта ў Грэцыю адправіўся борт з турыстамі. Больш як 100 пасажыраў «Боінга-737» прыбудуць першым чартарным рэйсам на курорт Салонікі. Раней гамяльчане традыцыйна выляталі да цёплых мораў з кіеўскага аэрапорта Барыспаль, а сёлета многія скарэкціравалі планы.

Тураператары прапанавалі адразу некалькі чартарных праграм з Гомеля, у прыватнасці ў Грэцыю і Балгарыю. Па словах спецыяліста адной з турфірм, пры раннім браніраванні тура ў Грэцыю яго кошт пры вылеце з Гомеля фактычна не адрозніваецца ад кіеўскага. Туры ў Балгарыю пакуль застаюцца даражэйшымі, але і яны запатрабаваны. Інтарэс да чартараў з Гомеля праявілі ўжо і жыхары суседняй Магілёўскай вобласці. Людзі актыўна выказваюцца таксама за пашырэнне геаграфіі палётаў на яшчэ адзін папулярны напрамак летняга адпачынку — турэцкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter