У «Набіліцы» з Баранава сапраўдны арсенал непаўторных народных матываў

Гуртам весялей

ЗАВТРА свой профессиональный праздник отметят работники культуры. У каждого из специалистов этой сферы есть свой рецепт успеха. И он зависит от того, для какой аудитории старается культработник. У тех, кто нашел применение своим талантам в провинции, секреты особенные. Зачастую именно провинциальные ДК и клубы – творческие центры притяжения сельчан.


И если там трудится толковый художественный руководитель, значит, есть в деревне движение. Каждый сельчанин уверен, что в клуб можно прийти и отвлечься, насытиться духовно, скрасить свой досуг. Конечно же, увидеться с односельчанами, узнать последние новости, пообщаться. Как живут клубы на селе, как сохраняют фольклорное наследие? В чем сложности труда культработника и чем руководствуется он, решая стать главным в деревне массовиком-затейником? Сегодня ответы на вопросы в нашей теме номера. 

АПОЎДНІ, прыкладна раз на тыдзень, у Баранаўскім сельскім клубе Старадарожскага раёна небывалае ажыўленне. На рэпетыцыі ўжо не адно дзесяцігоддзе запар збіраюцца ўдзельніцы народнога фальклорнага аўтэнтычнага калектыву “Набіліцы”. Песенная спадчына баранаўскіх бабуль, а дакладней стыль, у якім яны вы выступаюць, нематэрыяльная культурная каштоўнасць краіны. А трымаецца гурт, як запэўніваюць нас удзельніцы калектыву, на мастацкім кіраўніку і адначасова загадчыцы Баранаўскага СК Вользе Мемус.

Мастацкі кіраўнік Вольга МЕМУС.

САМА ж культработнік, чалавек шчыры і сціплы, сваёй ролі ў жыцці калектыву і захаванні традыцыі быццам бы не заўважае. Для яе клуб — гэта штодзённая праца і асалода. У вёсцы 84 жыхары,  і амаль усё пенсіянеры, таму калектыў і аддушына, і радасць для Вольгі Мемус:

— Наш гурт з гісторыяй, таму лепш пра ўдзельніц напішыце. “Набіліцы” заснаваны ў 1979-м. І, зразумела, цяперашні склад калектыву не першы. Пачыналі з брыгаднага клуба. У савецкі час у нашых мясцінах быў саўгас “Чырвоны сцяг”, і мне прапанавалі ў ім працаваць. Было з каго браць прыклад. У суседняй вёсцы плённа працаваў калектыў “Прусаўчанка”. Песні ў нашай мясцовасці падобныя, былі і жанчыны-саўгасніцы, якім было цікава выступаць. Ой і якія ж галасы былі! Адна наша Марыя Усік чаго толькі вартая.

На пачатковым этапе мясцовы фальклор запісалі, каб захаваць. І, як высветлілася, невыпадкова: самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з-за ўнікальнасці вырашана было ўжо ў нядаўні час занесці ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Менавіта ў гэтай мясцовасці амаль у першароднасным выглядзе захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў.

З выканальніцкага боку менавіта ў песенным стылі вярхоўяў Пцічы і Случы ёсць характэрныя рысы ў інтанаванні: тэмбравая напружанасць, максі- мальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае спалучэнне галасоў. Такім чынам, носьбіты з Баранава маюць такі арсенал непаўторных матываў, што могуць здзівіць сваёй аўтэнтыкай нумарамі на розныя выпадкі і святы. Напрыклад, на провады ў армію, заручыны, традыцыйныя вячоркі, на Вялікдзень, Троіцу, Купалле, Міколу. Цікава, што ў Баранава ладзіўся раней кірмаш на Міколу, 19 снежня. У той дзень вёска нібы “вяселле спраўляе”. У розных кутках чуліся песні: “Столікі вы мае пазасціланыя, госцікі вы мае пазазываныя…”, “Ой, сягоння дзень субота, нельзя ў полі работаць…”

Самая старэйшая ўдзельніца калектыву Кацярына ЧАЧУХА.

— Я ўсе песні памятаю, што спявала мая маці, — заўважае адна з самых старэйшых удзельніц калектыву 80-гадовая Кацярына Чачуха. — На Каляды — “Ішла Каляда калядуючы”, “Добры вечар таму, хто ў гэтым даму”. На вяселлях у Баранаве гучалі “Падзякуймо свату”, “Сонейка калясом ідзе”. Аднак ёсць у нас каронная песня “У агародзе верба”. Давайце вам яе  праспяваем. Такую на ўсім белым свеце больш ні ад каго не пачуеце.

Жанчынкі хуценька становяцца паўкругам і зацягваюць сумную мелодыю:

У агародзе верба расла,
Там гуляла дзеўка красна.
Яна красна, шчэ красіва,
Яе доля не шчасліва.

Валянціна ЛАЙКО прыехала на рэпетыцыю з працы.
КАЛІ толькі стварыўся калектыў, баранаўскія жанчыны выступалі ў роднай і навакольных вёсках. З 80-х гадоў мінулага стагоддзя сталі спяваць на раённых святах, потым на абласных і рэспубліканскіх. Прычым збіраюцца жанчыны на выступленне без асаблівага напаміну, “як управяцца з хатнімі справамі”. Нават нягледзячы на тое, што большасць з іх паважанага ўзросту і, дарэчы, усе ў мінулым даяркі. Гэта, акрамя Вольгі Мемус і Кацярыны Чачухі, Кацярына Шыла, Надзея Усік, Валянціна Лайко і Кацярына Сямёнава. Апошнія дзве хоць і выйшлі на заслужаны адпачынак, але працуюць. Валянціна Кузьмінічна вясковым малаказборшчыкам, а Кацярына Аляксандраўна — тэхнічны работнікам на ферме.

У адзін голас удзельніцы зазначаюць: “Змацоўвае калектыў менавіта мастацкі кіраўнік. Вольга Рыгораўна толькі нагадвае нам пра рэпетыцію —  сорамна не адгукнуцца. Нам песня ж маладосць працягвае. Гэта нагода варушыцца, не сядзець дома. Калі які выступ — калі ласка — мы гатовыя. Адно толькі — свайго транспарту ў нас няма”.

Дарэчы, частыя госці ў вёскі і розныя знакамітасці. І не толькі сучаснікі. Удзельніцы, напрыклад, яшчэ памятаюць, як да іх у клуб прыязджала Стэфанія Станюта. У савецкія гады выступленні зорак у вёсках было распаўсюджанай практыкай, таму артыстка і пабывала ў Баранава. “Набіліцы” тады здзівілі актрысу сваімі ўнікальнымі песнямі і манерай выканання. 

Асобная гісторыя і касцюмы, у якіх выступае народны калектыў. Цалкам яны не аўтэнтычныя, але некаторыя элементы ў іх — з адмысловага Старадарожскага строю. “Кофты” сучасныя белыя, вышытыя самімі ўдзельніцамі чырвонымі і сінімі кветкамі. Такі ж і фартух. Спадніца чорная “ў гармошку” — “плісіроўка”.

Дарэчы, чаму менавіта “Набіліцы”? У кроснах — гэта драўляныя планкі, у якія ўстаўляецца бёрда, менавіта з іх удзелам робіцца аснова будучага вырабу, само палатно. Таму назва гурта сімвалічная: баранаўскія пявунні  творчасцю даказваюць, што з кожным годам быццам бы ткуць, ствараюць глебу для мясцовай аўтэнтыкі. На жаль, толькі цяпер іх песенны скарб застаецца пад пагрозай. Не радуе дэмаграфічная сітуацыя. У “Набіліц” няма дзіцячага калектыву-спадарожніка. Праводзяць майстар-класы для вучняў школ Старадарожскага раёна, але гэтага, зразумела, недастаткова.

ЁСЦЬ надзея, што песні з вёскі могуць быць выкарыстаны постфальклорнымі музычнымі гуртамі, якія бяруць  для сваіх апрацовак менавіта традыцыйны рэпертуар. Як прыклад такой цікавасці — праграма “Наперад у мінулае” з Аксанай Вечар. Так, у выкананні гурта Rostani прагучала баранаўская песня “Камарыкі”.

Адным словам, лепш адзін раз паслухаць “Набіліцы”, чым сто разоў пра іх пачуць. Калі ласка, завітвайце ў Баранава.

Таццяна УСКОВА, «СГ»

uskova@sb.by

Багатырскі «полацкі канон»

ПА выніках мінулага года Багатырскі сельскі дом культуры Полацкага раёна прызнаны  лепшым на Віцебшчыне сярод адпаведных вясковых устаноў. Яго работнікі працуюць не адзін дзясятак год і адметныя ў першую чаргу захаваннем народных традыцый свайго рэгіёна. 

ВЫСТУПЛЕННЕ творчых калектываў з вёскі Багатырская на раённых, абласных і вясковых святах — заўсёды эксклюзіў. Для шматлікіх турыстаў і гасцей пачуць знакаміты “полацкі канон” і паўдзельнічаць у інтэрактыўных старадаўніх абрадах – асаблівая асалода, а для ўстановы — магчымасць зарабіць грошы. Эканамічны складальнік для вясковых культработнікаў не менш важны, чым творчы. Вядома, што заробкі ў гэтай сферы не самыя важкія, таму людзі працуюць, як кажуць,  за ідэю. Выпадковых няма, катэгарычна даводзіць мне дырэктар Дома культуры Алена Лукавіцкая:

— Культура ў вёсцы заўсёды трымалася на энтузіястах. Сёння у нас  працуюць 10 творчых фарміраванняў. І я ўдзячная свайму нешматлікаму калектыву за адданасць справе: мастацкаму кіраўніку Іне Карабан, харэографу Вользе Зайцавай, акампаніятару Івану Падобу, кіраўніку народнага  фальклорнага ансамбля “Галасы спадчыны” Таццяне Стараннік. Ля вытокаў ансамбля, які атрымаў славу далёка за межамі вобласці, стаяла таленавіты кіраўнік Вера Пісюкова, што ў мінулым годзе, на жаль, пайшла з жыцця, але пакінула нам сваю справу і багаты матэрыял. Яна ўзначальвала калектыў 45 гадоў. Сёння пры Доме культуры дзейнічае хатка-музей, прысвечаная ёй. Пакой “жывы”, тут праводзяцца этнаграфічныя экскурсіі і майстар-класы. Многія рэчы зроблены рукамі самой Веры Уладзіміраўны і яе маці Яўгеніі Драздовай. Сярод экспанатаў іх сямейны ткацкі станок. Вера Пісюкова адрадзіла арыгінальную манеру выканання народных спеваў, якую называюць “полацкі канон”. Самабытны фальклорны  жанр, спевы ў перахлёст, бярэ пачатак з даўніх часоў. Мясцовыя сялянкі, якія працавалі на розных палях, спявалі такім чынам адну песню: адны пачыналі, другія падтрымлівалі, трэція завяршалі. Калі на сцэне спявае “Голас спадчыны”, у гледачоў бягуць мурашкі ад эстэтычнай асалоды. 

Мясцовы  СДК  сёння ставяць у прыклад іншым за творчы падыход у арганізацыі якаснага адпачынку для вяскоўцаў. Акрамя Багатырскай, дзе налічваецца каля 2 тысяч жыхароў, не забываюць самадзейныя артысты і пра маленькія вёскі сельсавета, дзе заўсёды чакаюць іх канцэртаў. Дні вёсак, дзяржаўныя, прафесійныя і фальклорныя святы — да кожнай падзеі  рэжысёры, артысты і выканаўцы абавязкова прыдумаюць што-небудзь «гэткае». Напрыклад, аrt-weekend «Калядны разгуляй», «Моладзевы партал» з удзелам рокераў, байкераў і іншых прадстаўнікоў “нефармальных” плыняў і субкультур. Іх скарбонка ідэй і праектаў здаецца бяздоннай. У мінулым годзе Дом культуры арганізаваў больш за 300 мерапрыемстваў. Двойчы іх запрашалі прыняць удзел у здымках праграмы “Наперад, у мінулае” на тэлеканале Беларусь 3. 

Творчы падыход усяго калектыву  да справы дапамагае выконваць план платных паслуг. Часта багатырскіх спецыялістаў запрашаюць арганізаваць карпаратыўнае свята прадпрыемства раёна,  гаспадары аграсядзіб, каб разбавіць адпачынак гасцей знаёмствам з мясцовай народнай культурай. Турыстам прапануюць не толькі паглядзець, але і самім прыняць удзел у вясковых святах і абрадах. Напрыклад, пабываць на традыцыйным вяселлі ці пакалядаваць з каларытнымі героямі тэатралізаванай дзеі. Народная спадчына – самы трывалы падмурак творчых знаходак.

Алена Лукавіцкая ні разу не пашкадавала, што жыццё звязала з культурай:

— Сама вырасла ў вёсцы ў Міёрскім раёне. Маці працавала бібліятэкарам, была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. І я з дзяцінства далучылася да гэтай справы, марыла быць як мама. Закончыла культпрасветвучылішча і вярнулася на малую радзіму.  Калі стварыла сям’ю, лёс занёс на Полаччыну. Паспела за гэты час  таксама атрымаць  адукацыю філолага, папрацаваць 13 гадоў  у гімназіі. Вяла курс беларусазнаўства, бо заўсёды цікавілася народнай культурай і старалася навучыць выхаванцаў з павагай ставіцца да сваіх каранёў, спадчыны продкаў. Дзесяць гадоў таму зноў вярнулася ў культуру. І вельмі удзячна лёсу за падарунак – дарыць людзям свята.

Андрэй ЗАХАРАЎ, «СГ»

andryxxxz@gmail.com

Хочешь что-то изменить? Начни с себя

«CГ» продолжает следить за творческой карьерой Дениса Дашкевича, который вместо оппозиционной болтовни занялся конкретным делом

В РОГАЧЕВСКОМ районе практически каждый знает историю Дениса ДАШКЕВИЧА (на снимке). Молодой специалист  несколько оппозиционных взглядов по окончании ссуза не смог найти место занятости и на приеме у первого заместителя Главы Администрации Президента Максима Рыженкова попросил помочь с работой. Ему пошли навстречу и дали шанс проявить себя в Поболовском центре культуры и досуга, где он трудится директором вот уже восьмой месяц подряд.

В свое время мы писали об этом. Теперь же корреспондент «СГ» выяснял, как Денис воспользовался возможностью и насколько за это время изменилось его мировоззрение.

С ДЕНИСОМ, как ни странно, мы встречаемся не в Поболово, а в Тихиничах. Здесь, в детской школе искусств, он с начала сентября заменяет беременную жену. Ведет вместо нее секцию по игре на баяне. Однако о родном месте работы не забывает и тут же начинает делиться успехами: «Наш центр вышел в этом году на первое место в районе по финансово-экономическим показателям. Людям нравится то, что мы делаем, отсюда и результат. Ведь если раньше поболовских сельчан ох как тяжело было завлечь в очаг культуры, то сейчас на концерты и дискотеки съезжаются со всей округи: Остров, Красный Берег, Омельно, Дворец и так далее. Даже из Жлобина и Бобруйска бывают».

Слова Дашкевич подтверждает цифрами. К примеру, 20 мая за один день на развлекательных программах центру удалось заработать 600 рублей! При месячном плане в 280.

Такой результат — заслуга в первую очередь поболовских сельчан, которые активно ему помогают. Наладить с ними контакт было непросто. Первое время они настороженно относились к новому человеку из города. Однако затем, увидев, что старается ради их же блага, стали поддерживать в различных начинаниях. Сейчас всем миром трудятся над созданием информационного портала об агрогородке.

— У нас уже практически все готово, — утверждает директор центра. — Осталось только придумать символику сайта и решить незначительные технические вопросы. Думаю, в конце месяца все будет функционировать. 

В ПОБОЛОВО ему нравится. Появляются мысли перебраться сюда из Рогачева. Хотя, когда в первый раз ехал в агрогородок, не скрывает — настроен был скептически. Боялся бумажной работы и давления со стороны властей. Однако когда дело захватило, увлекло, а результат не заставил себя долго ждать, от прежних настроений не осталось и следа. Помимо хороших экономических показателей, изменилось и отношение сельчан к культурным событиям агрогородка. Они ждут очередного концерта и выступления. А директор старается их удивлять, развиваться. У него в планах — закупить дым-машину для дискотек, другие идеи по техническому переоснащению. Денис уверен: каждая вложенная в Поболовский центр копейка даст максимальную отдачу, в скором времени предоставит план проекта в райисполком.

Заместитель председателя Рогачевского райисполкома Руслан Смирнов отмечает работу молодого руководителя, готов с ним обсудить новаторские предложения:

— С Денисом общаемся постоянно. Признаюсь, раньше между нами хватало трений. Но, понимаете, критиковать всегда легко, чем взять и сделать. Вот поэтому и решили дать ему возможность испытать все на себе.  И что мы видим сегодня? Его риторика изменилась. Теперь человек понимает, как сложно трудиться в непростых условиях на руководящей должности.

Не отстают от своего руководителя и ученики.

Культработник соглашается. Раньше в самом деле не понимал, какие усилия местная власть прикладывает для благополучия района. И, что примечательно, теперь, когда слышит от кучки маргиналов необоснованные обвинения в адрес госслужащих, говорит так: «С такими даже не стоит общаться. Им можно сказать только одну вещь: хотите что-то изменить, приходите и работайте, а не чешите языками».

Сам уже давно перестал обращать внимание на подобных оппозиционных «деятелей», которые упрекают его в продаже каких-то вымышленных идеалов. 

ПРИМЕР Дениса показателен: не хочешь быть тунеядцем — работай, хочешь сделать страну лучше – делай. Все зависит только от тебя. А будет желание, будет и результат. Двери в нашем государстве открыты для всех профессионалов с адекватным подходом. Поэтому когда некоторые начинают пенять на мнимые проблемы, это вызывает только улыбку. Ребята, начните с себя.

Вадим БАННЫЙ, «СГ»

banny@sb.by

Фото автора

Пришлась Даниловичам ко двору

МОЛОДОЙ специалист из городского поселка Октябрьский Яна ИВАНОВА (на снимке), которая распределилась  в Дом культуры агрогородка Даниловичи Ветковского района два месяца назад, чувствует себя на  первом рабочем месте вполне уверенно. Сельские ребятишки, посещающие кружки, уважительно называют 19-летнюю девушку Яной Александровной.


ЯНА говорит, что в 15 лет, когда только закончила базовую школу, где играла на домре, любила петь, была активисткой, смутно представляла, кем хочет стать в будущем. Единственное, хотела быстрее стать самостоятельной, а потому после 9 классов поступила в Мозырский музыкальный колледж: 

— И вот я уже взрослый человек с профессией. Признаюсь, ожиданий было много. Надо сказать, что знания, полученные в колледже, пришлись очень кстати. Хотя, конечно, реальность и ожидания не всегда совпадают. 

Даниловичи – агрогородок небольшой: с жителями шести близлежащих деревень 360 человек. В прошлом году во всей округе не родилось ни одного ребенка. А потому когда единственный новорожденный появился на свет в этом году – это было событием, вспоминает заведующая Домом культуры Анна Удод.

Культорганизатор Иванова в настоящее время ведет 4 кружка художественной самодеятельности для школьников различного возраста, а также учит их бисероплетению в кружке декоративно-прикладного искусства.  Яна пытается поддерживать проявление индивидуальности, фантазии, формирует эстетический вкус, одновременно воспитывая в сельских детишках аккуратность, усидчивость. Ответственность, добросовестность, трудолюбие и любовь к детям – вот те главные качества, которые характеризуют молодого специалиста.  

Говорят, какая молодежь сегодня — такая Беларусь завтра. И с этим не поспоришь: динамичное развитие страны — политическое, экономическое, финансовое — зависит в первую очередь от социального фактора, а именно — от человеческого потенциала. В нашей стране созданы все условия для того, чтобы каждый молодой человек имел возможность не только реализоваться в своей профессии, достичь высот в бизнесе, на научной ниве, но и повышать свой творческий, культурный уровень, самосовершенствоваться. Правда, на селе возможностей гораздо меньше. Но Анна Удод  свою подчиненную хвалит:

— Яна отлично справляется. Я вспоминаю себя в ее возрасте и понимаю, что она более смелая, активная, продвинутая, как, в общем-то, и вся молодежь сегодня.  Я советую ей полученный диплом расценивать лишь как базу, которую нужно постоянно пополнять. Быть готовой к тому, что в процессе работы она может столкнуться со многими нюансами, о которых даже и не подозревала.

Яна с гордостью рассказала, что живет самостоятельно в частном доме, который снимает в Даниловичах и сама же за него платит. И еще встала в очередь на квартиру в райцентре, которую ей обещали выделить в течение года. 

Наталья ВАКУЛИЧ, «СГ»

nvakulich2016@mail.ru  

Фото автора

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter